Прывітанне з краіны гор

Источник материала:  

Ганаровым госцем XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая пройдзе з 8 па 12 студзеня наступнага года ў Мінску, стане Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла.

“Мы імкнёмся стварыць камфортныя ўмовы для ганаровага госця Венесуэлы, каб атрымаць максімальны эфект ад знаёмства з традыцыямі кнігавытворчасці гэтай краіны і літаратарамі”, — адзначыла першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.Наведвальнікам выставы і сапраўды будзе чым захапіцца. Як паведаміла другі сакратар, загадчык аддзела гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва пасольства Венесуэлы ў Беларусі Марыя Элена Рохас, на кніжную выставу ў Мінск прыедуць пісьменнікі, выдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі, паліграфісты, і, магчыма, міністр культуры Венесуэлы.Дзе менавіта пройдзе выстава-кірмаш, пакуль што невядома. Гэта можа быць Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа” або выставачны павільён на праспекце Пераможцаў, 14. Для размяшчэння экспазіцыі ганароваму госцю можа быць выдзелена 200 квадратных метраў неабсталяванай выставачнай плошчы або 50 квадратных метраў абсталяванай.У час выставы па традыцыі пройдуць семінары, круглыя сталы, канферэнцыі, арганізатарамі якіх выступяць беларускія і замежныя эксперты ў галіне новых тэхналогій выдавецкай справы і кніжнага гандлю, медыйнай культуры ў яе ўзаемасувязі з замежнай літаратурай і кнігай. У час XIX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу будуць таксама ўручаны ўзнагароды пераможцам Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі — 2011”.

←Выставка фотохудожника Мирона Щудло открылась в Могилеве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика