“Табурэтчыкі” прэзентавалі ў сталіцы сваю фотавыставу
На "табурэтным" шляху. Аўгіня Манцэвіч. Фота Уладзіслава Юркова.
Падарожнікі аўтастопам па двух амерыканскіх кантынентах з Нью Ёрка на востраў Вогненая Зямля віляйчанка Аўгіня Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў адкрылі выставу сваіх фота ў сталічнай галерыі “Ў” у аўторак.
– Мы ведаем, як можна з’ехаць жыць на Захад. Знаёмыя з такімі людзьмі. Але ўсё адно хочацца жыць дома, на Беларусі, – сказаў прысутным Уладзіслаў, адказваючы на пытанне: чаму “табурэтчыкі” вярнуліся ў Беларусь?
Фотавыстава складаецца з некалькіх дзесяткаў фота, якія паказваюць падарожнікаў, дарогі і людзей, якіх яны сустракалі на гэтых дарогах. За год вандраўнікі адолелі больш за 3 тысячы кіламетраў.
Інтарэс прысутных выклікала прэзентацыя 6-мінутнага вітдэафільма:
Аўгіня Манцэвіч і Уладзіслаў Юркоў:
Аўгіня Манцэвіч ля фатаграфій у галерэі сучаснага мастацтва "Ў":
Фота з падарожжа:
Падарожнічалі часам без капейкі ў кішэні. Здаралася, некалькі тыдняў не мелі сувязі с сусветам. Які Інтэрнэт у джунглях? І неслі з сабой табурэтку з мінскай кухні.
– Табурэт для нас – сімвал свабоды, гаворыць Аўгіня. – Бо кухня – плошча свабоды, дзе беларус заўсёды марыць услых і не баіцца называць рэчы сваімі імёнамі. А табурэт – статуя гэтай свабоды. Каб быць свабодным не толькі на кухні, трэба ўзяць табурэтку з сабой і пайсці. Куды? Туды, дакуль можна ісці. На край свету.
Выстава будзе працаваць месяц.
Мікола ГАЙДУК.
Фота Уладзіслава Юркова, Аўгіні Манцэвіч, "РГ".