Што пакажуць на мультыпраекце да 90-годдзя з дня нараджэння Станіслава Лема?
11.10.2011 08:30
—
Новости Культуры
Што пакажуць на мультыпраекце да 90-годдзя з дня нараджэння Станіслава Лема?
11 кастрычніка а 17-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё міжнароднага мультыпраекта "Лемарыс", які прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Станіслава Лема. На адкрыцці з адмысловым перфомансам выступіць пластычны тэатр “ІнЖэст” (упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы!).
Станіслаў Лем – польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг, кнігі якога перакладзены больш чым на 30 моў свету. Ён па праву лічыцца адным з самых выдатных пісьменнікаў-філосафаў ХХ стагоддзя. Яго творы адносяць да класікі фантастычнага жанру.
Пісьменнік ствараў дзіўныя, небывалыя сусветы, яго героі сутыкаюцца з невядомымі для чалавека істотамі, вырашаюць найважнейшыя пытанні чалавечага быцця, губляюць і знаходзяць сябе ў бясконцых прасторах космасу. Творы Станіслава Лема вырываюць чытача са звыклага асяроддзя і прымушаюць паглядзець на сваё жыццё пад іншым ракурсам.
У аснове мультыпраекта "Лемарыс" – міжнародная мастацкая выстаўка, якая раскінецца на тры галерэі Нацыянальнай бібліятэкі: "Ракурс", "Лабірынт" і "Атрыўм". Касцяк выстаўкі складаюць графічныя творы Даніэля Мроза, найвядомейшага польскага ілюстратара кніг С. Лема, мастака з Санкт-Пецярбурга Аляксея Андрэева, што працуе ў рэчышчы камп'ютарнай графікі, а таксама рэпрадукцыі аўтарскіх малюнкаў самога С. Лема. Экспазіцыю дапоўняць творы беларускіх аўтараў, выкананыя ў самых рознах жанрах: жывапіс, фота, кераміка, скульптура, камп'ютарная графіка. У выставе прымаюць удзел мастакі: Мікалай Бушчык, Сяргей Лапша, Сяргей Балянок, Віктар Ціханаў, Фёдар Ястраб, Андрэй Плясанаў, Вадзім Качан і інш.
Творы Даніэля Мроза
Творы Аляксея Андрэева
Творы беларускіх аўтараў
Мультыпраект "Лемарыс" таксама ўключае ў сябе шэраг цікавых кніжных выставак.
Выстаўка “Лемарыс” працягнецца да 4 лістапада.