Як выглядаюць габелены, створанныя пад уплывам Beatles?
07.10.2011 10:40
—
Новости Культуры
Як выглядаюць габелены, створанныя пад уплывам Beatles?
7 кастрычніка 2011 года пад гукі жывой музыкі ў выкананні гурта “FLAT” у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”, адкрыецца выстава габеленаў Марыі Барысенка “BEATLES forever!”.
Прадстаўленая серыя габеленаў – гэта спроба мастака знайсці пластычнае выражэнне музыкі і эмоцый, якія ўзнікаюць пад яе ўплывам.
Эмацыянальнае напружанне і сіла ўздзеяння габеленаў узмацняецца выкарыстаннем не традыцыйных для гэтага віда дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва матэрыялаў - люстэркаў, металу, а таксама падсвятлення габаленаў. Аўтар эксперыментуе, аб’ядноўвае разнастайныя тэхнічныя прыёмы, выкарыстоўвае непаўторную аўтарскую тэхніку.

Выстава “BEATLES forever!” – гэта не першы зварот аўтара да музычнай тэматыкі. У мінулым годзе ў галерэі з вялікім поспехам прайшла выстава габеленаў Марыі Барысенка “Джаз”. Музыка з’яўляецца крыніцай натхнення для маладой творцы.
Музыка не мае межаў і непадуладна часу. Нягледзячы на тое, што музыка “Beatles” напісана паўстагоддзя таму яе слухаюць і выконваюць да гэтага часу. А ў новых аранжыроўках яна гучыць вельмі сучасна.
Марыя Барысенка – выпускніца кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДУКМ, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможца Рэспубліканскай выстаўкі- конкурсу “Час не стаіць і не чакае…” ў намінацыі “Тканіны. Габелен. Мадэліраванне”. Творы маладой мастачкі захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі і Венесуэлы.

Выстава будзе працаваць з 7 кастрычніка па 22 кастрычніка 2011 года.
Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)
Часы працы: 11.00 – 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.