Берасцейскi спектакль "Месяц Сальеры" бліскаў на Сусветным фестывалі тэатраў лялек
06.10.2011 13:01
—
Новости Культуры
Берасцейскi спектакль "Месяц Сальеры" бліскаў на Сусветным фестывалі тэатраў лялек
Бліскуча выступілі берасцейцы на Сусветным фестывалі тэатраў лялек у горадзе Шарлевіль-Мез´ер (Францыя). Запрашэнне ў Шарлевіль-Мез´ер азначае далучэнне да сапраўднай эліты лялечнікаў. Трапіць на гэты фэст вельмі складана.
– Тры гады таму мы падавалі заяўку на ўдзел у ім, – гаворыць дырэктар-мастацкі кіраўнік Брэсцкага тэатра лялек Міхаіл Шавель. – Атрымалі такі адказ: "Спектакль “Месяц Сальеры” не адпавядае мастацкім патрабаванням фестывалю". Летась у Сербіі, у Субоціцы, наша пастаноўка стала галоўнай падзеяй для гледачоў і журы. Адразу пасля паказу да нас падыйшла дырэктар фестываля ў Шарлевіль-Мез´ер Анне-Франсуаз Кабаніс і сказала, што запрашае прывезці спектакль на Сусветны фестываль, які ў 2011 годзе будзе адзначаць сваё 50-годдзе і пройдзе з 16 па 25 верасня. "Ваш спектакль упрыгожыць наш фэст", – сказала яна. У Брэсце нас ужо чакала афіцыйнае запрашэнне.
Каб уявіць, што такое фестываль у Шарлевіль-Мез´ер, патрэбны лічбы. Сам старажытны горад, які знаходзіцца недалёка ад Парыжа, невялікі – мае каля 50 тысяч жыхароў. У час фэсту, што доўжыцца 10 дзён, сюды прыязджае амаль 150 тысяч гасцей не толькі з Францыі, але і з многіх краін свету. Для артыстаў-лялечнікаў усіх кантынентаў і іх шматлікіх прыхільнікаў Шарлевіль-Мез´ер становіцца месцам, дзе можна пазнаёміцца з усім шматабліччам гэтага мастацтва. Дастаткова сказаць, што сёлета ў фэсце бралi ўдзел 283 тэатры!
Сцэнічнай пляцоўкай стаў увесь горад. Спектаклі пачыналіся ў 10 гадзін раніцы і заканчваліся апоўначы. Яны дэманстарвалiся ва ўсіх залах горада, якія заўсёды былі перапоўненыя, нягледзячы на тое, што білеты досыць дарагія, ад 9 да 16 еўра. На плошчах адначасова маглі выступаць некалькі тэатраў, і кожны з іх меў сваіх гледачоў, якія ўладкоўваліся проста на бруку. Побач можна было набыць лялек на цэлы спектакль, сувеніры, звязаныя з фэстам.
– Мы кожны год бываем на буйных фестывалях, – гаворыць Міхаіл Шавель. – Але шарлевільскі фэст нельга параўнаць з ніякім іншым. Яго афіша – 933 спектаклі! Вядома, пры такім маштабе немагчымы конкурс, бо нельга ўявіць сабе журы, здольнае прагледзець усе работы і ацаніць іх. Мы паказвалі "Месяц Сальеры" тройчы, і нас парадаваў прыём, якi выказалi яму гледачы.
Пасля спектакля амаль гадзіну гледачы знаёміліся з лялькамі
Успрыняцце было вельмі дакладнае і зацікаўленае. Гэтаму садзейнічалі і субтытры – пераклад на французскую мову, які мы зрабілі перед паездкай. Пасля спектакля амаль гадзіну гледачы знаёміліся з лялькамі, фатаграфавалі іх, прасілі артыстаў паказаць, як яны ажыўляюць сваіх герояў. Вельмі важна, што на такім адказным форуме годна прагучала імя нашай краіны і горада. Арганізатары запрасілі нас удзельнічаць у наступным фестывалі.
Акрыленыя новым поспехам берасцейскія лялечнікі вярнуліся ў Брэст, каб праз дзень зноў адправіцца ў дарогу. На гэты раз іх чакалі на Украіне, у Івана-Франкоўску, дзе ў пяты раз праходзіў Міжнародны фестываль нацыянальнай класікі на сцэне тэатраў лялек "Абярэгі 2011".
– Такія пераезды – цяжкая нагрузка, – працягвае дырэктар. – Але не прыняць запрашэнне ўкраінскіх сяброў мы не маглі. Фестываль у сталіцы Прыкарпацця нарадзіўся пасля таго, як калегі з Івана-Франкоўска пабывалі у Брэсце на "Белай Вежы". Яны лічаць нас ледзь не хроснымі бацькамі свайго фэсту.
Сцэна са спектакля "Месяц Сальеры"
Вядома, маштаб івана-франкоўскага фестывалю нельга параўнаць з шарлевільскім. Ён больш лакальны, але падкупляе гасціннасцю і ўвагай арганізатараў да кожнага ўдзельніка. У яго праграме – тэатры з Украіны, а таксама з краін-суседак: Расіі, Малдовы, Славакіі, Чэхіі, Польшчы.
Прыемнай нечаканасцю для берасцейцаў было тое, што гаспадары фестывалю – Івана-Франкоўскі акадэмічны абласны тэатр лялек імя Марыйкі Підгіранкі – уключыў у праграму адразу тры свае спектаклі, пастаўленыя на яго сцэне галоўным рэжысёрам Брэсцкага тэатра лялек Зміцерам Нуянзіным. Ён у гэтым тэатры калісьці ставіў свой дыпломны спектакль, і яго дружба з калектывам захавалася на доўгія гады.
Цікавасць да "Месяца Сальеры" была вялікая
У дзень паказу, калі гледачы запоўнілі залу, здавалася, што журы не здолее прабіцца на свае месцы.
Амаль гадзіна, калі на сцэне адбывалася гэтая трагічная гісторыя, здалася імгненнем. Фінал. Напружаная цішыня – і шквал апладысментаў. Ён паўтарыўся праз два дні, на цырымоніі закрыцця свята, калі журы аб´явіла, што дыплом за лепшы спектакль уручаецца Брэсцкаму тэатру.
Дарэчы, за пяць гадоў сцэнічнай гісторыі спектакль "Месяц Сальеры" пабываў у 10 краінах, на 13 фестывалях і чатыры разы быў прызнаны пераможцам. Такое наканавана толькі сапраўды таленавітым творам. Спадзяемся, што яго гісторыя будзе мець працяг.