Запрашэнне ў Севастопаль
06.10.2011
—
Новости Культуры
Нашы суайчыннікі стварылі ў горадзе рускіх маракоў суполку “Беларусь”. Душой грамадскай арганізацыі, яе спеўнага гурта “Белая Русь” па праву лічыцца ўраджэнка Гомельшчыны, удзельніца IV Усебеларускага народнага сходу Ала Гарэлікава.
Мы пазнаёміліся на ўсенародным форуме у Мінску: жылі разам у гатэлі “Вікторыя”. Я прадстаўляла беларускую дыяспару ЗША, Ала Іванаўна — суполку “Беларусь” і Усеўкраінскі саюз беларусаў. Робячы пазнакі ў блакноце, калі выступалі Прэзідэнт, дэлегаты сходу, патлумачыла: збіраецца расказаць пра ўсё сябрам у Севастопалі. У суполцы “Беларусь” ёсць вусны часопіс “Весткі з Радзімы”. Беларусаў у Крыме шмат, а ва Украіне, паводле апошняга перапісу, звыш 275 000 нашых суайчыннікаў. “Але душы ўсе цягнуцца да роднага краю, — гаварыла Ала, — таму і ўтварыўся ў 2000-м Усеўкраінскі саюз беларусаў. Нас падтрымлівае пасольства Беларусі ва Украіне, міністэрства культуры Беларусі”. Цяпер беларускія суполкі ёсць у 15 украінскіх рэгіёнах, а ў Севастопалі гарадское таварыства “Беларусь” зарэгістравана 5 ліпеня 2000 года. Дарэчы, ініцыявала яго стварэнне і нязменна кіруе суполкай яна, Ала Гарэлікава.
Мне хацелася падрабязней ведаць, чым жывуць землякі на Чорным моры, і мы вырашылі прадоўжыць кантакты. Ужо ў ЗША на сайце Усеўкраінскага саюза беларусаў я знайшла старонку пра севастопальскую “Беларусь”. Даведалася: нашы землякі актыўна працуюць, сябруюць з прадстаўнікамі іншых этнасаў, якіх у горадзе нямала. І яшчэ: калі дэпутат Севастопальскага гарсавета Ала Гарэлікава стварала суполку, яе падтрымалі многія тамтэйшыя беларусы. Тры гады таму яна стала лаўрэатам гарадскога форуму “Грамадскае прызнанне” пад дэвізам “Гонар маю жыць у Севастопалі”. Узнагароджана медалём “65 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” — за ўмацаванне дружбы народаў Украіны і Беларусі.
Сустрэўшыся праз скайп, мы з Алай доўга разглядвалі альбомы яе фотаздымкаў: фестывалі, народныя абрады і гулянні, мітынгі, сходы ... Вось актывісты суполкі праводзяць сустрэчы ў клубе “Дыялог”, удзельнічаюць у Днях славянскай пісьменнасці і культуры, святах народнай творчасці, мерапрыемствах для дзяцей і моладзі (і Урок братэрства ў дзіцячай бібліятэцы горада — іх ініцыятыва), наведваюць мемарыялы, у тым ліку і Брацкія могілкі на Паўночнай старане горада. Ушаноўваюць і памяць землякоў — удакладнілі месцы рассялення беларусаў у Крыме і Севастопалі, збіраюцца матэрыялы пра ураджэнцаў Беларусі, якія ўдзельнічалі ў абароне горада ў Крымскую вайну і Вялікую Айчынную. Дарэчы, у цэнтры Севастопаля побач з Вечным агнём ідзе Алея гарадоў-герояў, ёсць там і памятныя знакі ў гонар Мінска і Брэсцкай крэпасці-героя.
У ліку тых, хто дапамагае Але Іванаўне ў шматлікіх справах, яе намесніца Людміла Малько: выпускніца БДУ, настаўніца рускай і беларускай мовы і літаратуры цікава праводзіць па сваіх сцэнарыях вечары, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры. Алена Якавенка, сама майстрыца-рукадзельніца, арганізуе выставы народнай творчасці. Сярод актывістаў Вячаслаў Ватчын, Валеры Казьянін, памочнік капітана ваеннага карабля Ігар Нікіцін і іншыя. Вялікі прастор для творчасці — святы “Беларускiя калядкi”, “Ой, рана на Йвана”, “Гуканне Вясны”, “Масленiца”. У іх ахвотна ўдзельнічаюць многія гараджане: усім весела, цікава дакрануцца да беларускай культуры. “Народныя святы — мой канёк, — прызналася Ала. — Сама пішу сцэнарыі, складаю музыку, песні. Захапляюся творчасцю Уладзіміра Мулявіна і ансамбя “Песняры”, мы правялі вечары, прысвечаныя яго памяці”.
Родную мову яна, па сутнасці, асвоіла зноўку, самастойна, калі зразумела, што “проста неэтычна” не ведаць яе — і кіраваць суполкай “Беларусь”. Пачала шмат чытаць, патроху пісаць па-беларуску. Часта заглядвала ў руска-беларускі слоўнік. І мова ажыла ў яе сэрцы. Іншым актывістам суполкі таксама прыйшлося асвяжыць моўныя веды. Ствараючы ансамбль, яна вырашыла: спяваць будзем па-беларуску! Ала Іванаўна цяпер гэткі “спяваючы трэнер” у сваёй творчай камандзе — яна і выступае разам з іншымі, і стварыла калектыў, і дырыжор, і мастацкі кіраўнік яго, і нават аўтар песень з рэпертуару “Белай Русі”.
“Нішто так не аб’ядноўвае людзей, як добрая песня: з ёй радуюцца і сумуюць, смяюцца і плачуць, — разважае Ала. — А як любілі спяваць у нас у вёсцы, асабліва пад гармонік! А гарманістам жа быў мой тата, ён выдатна граў, яго запрашалі на вяселлі, юбілеі, сельскія святы. І браты Аляксандр і Віктар былі музыкамі, бацька купіў ім баян. Яны гралі цудоўную музыку, а я напявала “Паланез Агінскага”, вальсы “Бярозка”, “Дунайскі хвалі”... Так што з роднай Селівонаўкі мая любоў да музыкі, да песні. Калі ствараўся ансамбль, спяваць хацелі многія — засталося чалавек 20. Таленавітыя людзі! Спяваем ансамблем, ёсць салісты, трыо, квартэт. Думаем і пра дзетак, каб прыйшлі нам на змену”.
Вёска яе маленства Селівонаўка — на Гомельшчыне, у Жлобінскім раёне. Там яна нарадзілася ў 1951 годзе ў сям’і Івана Пятровіча і Еўдакіі Лявонцьеўны Рубанавых. Пасля школы ўладкавалася швачкай у гомельскае аб'яднанне “Камінтэрн”, завочна вывучылася на інжынера-тэхнолага швейнай вытворчасці. Бойкую дзяўчыну абралі ў камітэт камсамола аб’яднання, потым была камсамольская работа ў фірме “Элегант”. Той досвед спатрэбіўся, калі Ала па сямейных абставінах аказалася ў Крыму, 15 гадоў працавала на адной з фабрык у Севастопалі і стала там дэпутатам гарсавета.
У Севастопалі, так сталася, яна другі раз выйшла замуж. Алег Чарнавусаў, яе муж, — надзейны, верны чалавек: і спявае ў ансамблі “Белая Русь”, і гаспадараць дома яны разам, і даглядаюць маму Алы, якой ужо соты год пайшоў. Прыгожыя сцэнічныя касцюмы артыстаў “Белай Русі” — падарунак ад Міністэрства культуры Беларусі на 5-годдзе ансамбля. Касцюмы Ала атрымлівала ў Мінску ў 2006 годзе. “Усе мы вельмі любім спяваць, стараемся, каб песні дапамагалі людзям у жыцці, — падключыўся да размовы Алег Чарнавусаў. — Ансамбль лёгкі на ўздым, ды па-іншаму і немагчыма жыць з такім кіраўніком (смяецца). Удзельнічаем у многіх святах, фэстах, даём канцэрты на караблях, у воінскіх часцях Украіны і Расіі. Дзясяткі, а то і сотні канцэртаў было за 10 гадоў.”
Мне пашанцавала на новых сяброў: Ала і Алег — людзі рэдкай душэўнай прыгажосці і чысціні, яны добра дапаўняюць адзін аднаго.
Нядаўна народны ансамбль песні “Белая Русь” прадставіў гледачам новую праграму. Ала напісала мне пра свой творчы вечар, які прайшоў 15 мая, пра 20 песень на яе музыку — спявалі дзве га-дзіны. Па скайпе я ўбачыла і фотарэпартаж са свята. Прыгожыя людзі, поўная зала Севастопальскага дзелавога і культурнага цэнтра. На сцэне яна, Ала Іванаўна, дама ў элегантнай чорнай сукенцы. Яе вітаюць, ёй дораць кветкі. Падвойнае свята: творчы вечар прысвечаны яе 60-годдзю. Вось яна дырыжыруе ансамблем. Бачу ўсхваляваныя твары слухачоў...
На вечары Ала Гарэлікава ўпершыню прадставіла сваю творчасць як кампазітар: да ўсіх песень канцэрта музыку напісала яна. Гучалі песні як на яе словы, так і на вершы С. Ясеніна, А. Блока, П. Броўкі, А. Куляшова, севастопальскіх паэтаў. Пазней Ала даслала і запісы песень. Слухала — і прыгадваліся мне любімыя месцы Беларусі, Расіі, Украіны... Так шмат пачуццяў, тонкіх вобразаў у словах і мелодыях. Ала пазней расказала, што песні гэтыя дапамаглі ёй пераадолець хваробу, вярнулі да жыцця. Гадоў пяць таму яна патрапіла ў бальніцу, ёй паставілі страшны дыягназ. Але жанчына не трапіла ў дэпрэсію, а, наадварот, памкнулася да жыцця. І менавіта ў бальніцы нарадзілася яе першая песня: спачатку мелодыя, потым словы. Мабыць, нітачка творчасці і, вядома ж, каханне, падтрымка мужа дапамаглі ёй “вярнуцца ў строй”. А песні ўсё нараджаліся. Хацелася ёй пісаць песні і на вершы любімых паэтаў, перачытвала Ясеніна, Блока, беларускіх паэтаў. Так і сплёўся вянок яе песень.
Ала хоць і вырасла ў музычнай сям’і, ды нотнай граматы не ведае, а мелодыі... напявае на мабільнік. Потым прафесіяналы робяць аранжыроўкі. Сярод іх і Сяргей Ананьеў з Бахчысарая — ён, таксама чалавек з беларускімі родавымі каранямі, запісаў ноты ўсіх песень. І ўжо хутка выйдзе зборнік, з нотамі і словамі. Дарэчы, Алег Міхайлавіч сказаў мне: зборнік песень жонка хоча прысвяціць Беларусі. Што ж, думаю, Айчына па вартасці ацэніць такі дар. Вянок песень Алы Гарэлікавай упрыгожыць, на мой погляд, любую сцэну. Ала марыць яшчэ і аб творчым вечары ў Мінску.
Тыя мары, думаю, цалкам могуць спраўдзіцца. Прынамсі, у маіх сяброў шмат жадання і творчых сіл, каб тое адбылося. Цяпер вось яны запрашаюць мяне ў Севастопаль! Кажуць, у цёплыя вечары там, прама на Прыморскім бульвары, гучаць выдатныя песні. Спяваюць іх «проста так» харавыя калектывы, у тым ліку і беларускі ансамбль "Белая Русь”. Цікава, як там прыжыліся над морам Чорным песні беларускія: “Люблю наш край”, “Цячэ вада ў ярок”, “Беларусь”, “Ой, рана на Йвана”, “Рушнікі”?.. Абавязкова паеду!
Cвятлана Гебелева