Аб стажыроўках спецыялістаў музейнай справы ў Аўстрыі

Источник материала: www.kultura.by
04.10.2011 22:46 — Новости Культуры

Аб стажыроўках спецыялістаў музейнай справы ў АўстрыіПа ініцыятыве Міністэрства культуры Беларусі і пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Аўстрыі, Міністэрства культуры Аўстрыі беларускія спецыялісты музейнай справы з 3 па 6 кастрыніка будуць знаходзіцца ў Вене з мэтай знаёмства з арганізацыяй музеефікацыі аб’ектаў гістарычнай спадчыны і музейнага менэджмента, інавацыйнымі тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца ў вядучых музеях Вены, экспазіцыйнай і навукова-асветніцкай дзейнасцю.

У Аўстрыю накіраваны прадстаўнік Міністэрства культуры Святлана Гаўрылава, дырэктар Нясвіжскага палацавага ансамблю Сяргей Клімаў і дырэктар Гомельскага палаца-паркавага ансамблю Алег Рыжкоў.

Рэалізацыя праекта па вывучэнню беларускімі спецыялістамі вопыту Аўстрыі ў сферы музеефікацыі аб’ектаў гістарычнай спадчыны і музейнага менеджменту пройдзе ў два этапы. У рамках першага этапу беларускім спецыялістам прапанавана наведаць музеі і замкавыя комплексы Вены, у якія ў ходзе другога этапа праекта будуць накіраваны на стажыроўкі беларускія спецыялісты.

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца вялікая праца па рэстаўрацыі і музеефікацыі аб’ектаў, якія займаюць значнае месца ў гісторыі краіны, таму існуе неабходнасць накіравання спецыялістаў музейнай справы для знаёмства з выкарыстаннем сучасных інавацыйных тэхналогій, навуковай дзейнасцю ў замежных музеях.

У Аўстрыі таксама назапашаны вопыт не толькі ў музеефікацыі замкаў і палацаў, але і ў стварэнні на іх аснове эфектыўна дзеючых турыстычных аб’ектаў, якія прапануюць аўстрыйскім і замежным турыстам цэлы комплекс паслуг, уключаючы правядзенне разнастайных культурных праектаў.

 

←Первый покажет премьеру остросюжетного сериала "Робинзон"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика