З0 верасня Народны паэт Ніл Гілевіч святкуе 80-годдзе
30.09.2011 09:47
—
Новости Культуры
З0 верасня Народны паэт Ніл Гілевіч святкуе 80-годдзе
У літаратуры Ніл Гілевіч 65 гадоў — першыя яго вершы з’явіліся ў друку ў 1946-м.
Многія моманты біяграфіі аўтара першага беларускага рамана ў вершах самі сабой вартыя рамана — ад змены "савецкага" імя Нінел ("Ленін" наадварот) на гучнае і кароткае Ніл да складання культавага "Сказа пра Лысую гару" і дваццацігадовага маўчання пра яго. Ад аўтарства хіта "Вы шуміце, бярозы" да сённяшніх смелых публіцыстычных вершаў.
Ад дзяржаўных узнагародаў да негалоснай забароны…
Сімвалічна, што юбілей Гілевіча супаў з юбілеем Незалежнасці, да ўсталявання якой і ён прыклаўся. "У Вярхоўным Савеце Ніл Сымонавіч узначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, — узгадвае Лявон Баршчэўскі, сябра Апазіцыі БНФ у ВС XII склікання. — Яго паважала партыйная наменклатура, і гэта давала магчымасць рухаць беларусізацыю. Гэта яго заслуга ў тым, што ўдалося ў пачатку 90-х хутка перавесці першыя класы на беларускую мову".
Любоў да роднага краю -вызначальная характарыстыка паэзіі Гілевіча — ці лірыка гэта, ці публіцыстыка.
"Гэта простая, спеўная паэзія, агульназразумелая, якую не трэба расшыфроўваць, — кажа Вераніка Кушнярэвіч, загадчыца кафедрай беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ. — Ключавыя радкі Гілевіча — хрэстаматыйныя:
Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе:
Мы — дзеці роднае сям 'і,
I- дзеці Маці-Беларусі,
I — дзеці Матухны-Зямлі.
І ўжо народныя:
Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.
"Да Ніла Гілевіча ніхто не звяртаўся да рамана ў вершах, — кажа паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль. — У 1940-я быў раман Змітрака Астапенкі, аднак гэта, хутчэй, паэма. "Родныя дзеці" -унікальны раман для беларускай літаратуры, не ведаю, ці будуць калі-небудзь яшчэ падобныя творы".
Унікальнае валоданне словам, эрудыцыя, тонкае адчуванне стылю дазваляе Гілевічу ствараць такія разнапланавыя рэчы: ад вершаванага рамана да народных песняў і магутнай, знішчальнай публіцыстыкі. Як не згадаць класічнае:
Быў час, быў век, была эпоха,
Калі, наеўшыся ў адвал,
Сёйтой прыкінуў, што "панчоха" —
Зусім не кепскі ідэал.
…Калі ў кампаніі парою
Не зразумець было, хоць плач —
Хто лезе чокацца з табою:
Ці лепшы сябар, ці стукач.
"Галоўная заслуга Гілевіча ў тым, што ён ёсць, ён піша, і мы можам спяваць ягоныя песні, — кажа саліст "Сяброў" Анатоль Ярмоленка, выканаўца суперхіта 1980-х "Вы шуміце, бярозы" на словы Ніла Сымонавіча. — Я зычу спадару Гілевічу здароўя, каб у яго атрымалася шмат новых твораў, якія ў нас будуць вывучаць, а мы з задавальненнем будзем спяваць песні на яго вершы".
Галоўнымі радкамі Гілевіча Анатоль Ярмоленка лічыць "І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі"
… Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..
Шлях да Беларусі, пабачаны паэтам у 1992-м, нібы ілюструе дзень сённяшні. Пераадоленне сумневаў, пераадоленне страху -лейтматыў яго паэзіі сёння. Сучасныя вершы — гаркава-іранічныя. Але і лекі бываюць горкімі. Так, адгукнуўся патрыярх беларускай паэзіі і на маўклівыя акцыі пратэсту, дакладна схапіўшы іх настрой:
I.
Во хітруга!
Не б’е ў барабан.
Не пяе,
Не крычыць.
А стаіць і маўчыць. Як нямы!
Вось у нас і напруга.
Каб ён проста маўчаў —
Дык жа не!
Ён пра нешта маўчыць!
А пра што?
А пра што ён маўчыць?
Прызнавайся, хітруга!
II.
О народ беларускі!
Ты так красамоўна маўчыш,
Што маўчанне тваё
Ім страшней
За бунтоўныя крыкі.
Не, не доўга ўжо несці табе
Свой пакутніцкі крыж.
Ты — не раб.
Ты — вялікі.
Ва ўсім.
І ў маўчанні вялікі.