Пад знакам Багдановіча
29.09.2011
—
Новости Культуры
У Днях культуры Беларусі ў Літве актыўна ўдзельнічаюць прадстаўнікі беларускай дыяспары
Мерапрыемствы ладзяцца па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Літве, пры гэтым значную падтрымку аказваюць Міністэрства культуры Беларусі і Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы. У адкрыцці Дзён культуры Беларусі ў Літве ўдзельнічаў Міністр культуры Павел Латушка. Як старшыня Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа ён правёў шэраг сустрэч з супляменнікамі ў суседняй краіне, наведаў Віленскую школу імя Францыска Скарыны з беларускай мовай навучання. У будынку школы пры садзеянні Дзяржаўнага літаратурнага музея Максіма Багдановіча адкрылася выстава да 120-х угодкаў класіка. Для школьнай бібліятэкі перададзены выданні твораў М. Багдановіча, кнігі пра яго жыццё і творчасць, а таксама бюст слыннага земляка.
На сустрэчы міністра з кіраўніцтвам Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы ішла размова пра актывізацыю дзейнасці суполак, аказанне супляменнікам з Літвы дапамогі ў развіцці культурнай самабытнасці.