“Любоў да роднай зямлі пачынаецца з ведання яе, з гонару за яе”

Источник материала:  

Сяргей ПІГАРАЎ, намеснік старшыні РГА “Белая Русь”:“Любоў да роднай зямлі пачынаецца з ведання яе, з гонару за яе”— Праект “7 цудаў Беларусі”, які “Народная газета” праводзіла сумесна з РГА “Белая Русь”, для многіх жыхароў краіны без перабольшвання адкрыў Радзіму. Дзякуючы працы журналістаў “НГ” чытачы даведаліся, што ў кожным без выключэння раёне Беларусі ёсць што паглядзець, ёсць чаму па-добраму здзівіцца. Гэта была вельмі важная справа, таму што патрыятызм, любоў да роднай зямлі пачынаюцца менавіта з ведання яе, з гонару за яе. А нам ёсць чым ганарыцца, і гэта вельмі добра паказаў праект “Сем цудаў Беларусі”.РГА “Белая Русь” падтрымлівала праект з самага яго пачатку. Члены “Белай Русі” прымалі актыўны ўдзел у галасаванні на ўсіх яго этапах, знаёмілі з праектам грамадскасць, на сайце арганізацыі была змешчана спасылка на партал газеты, дзе галасаванне праводзілася. Несумненна, усе абраныя аб’екты вартыя таго, каб звацца цудамі Беларусі, але ў нашай дзівоснай краіне столькі яшчэ ўсяго цікавага. Мяркую, што краязнаўчыя пошукі “Народнай газеты” працягнуцца і атрымаюць падтрымку ў чытачоў.

Сяргей МАСКЕВІЧ, міністр адукацыі Беларусі:“Любоў да роднай зямлі пачынаецца з ведання яе, з гонару за яе”— “Народная газета” сваім праектам “7 цудаў Беларусі” ўнесла значны ўклад у патрыятычнае выхаванне маладога пакалення беларусаў. Сярод школьнікаў цікавасць да вытокаў, да каранёў, да малой радзімы з году ў год расце, а праект “НГ” толькі павялічыў гэту цікавасць. Урокі краязнаўства, якія па ініцыятыве газеты прайшлі ў школах, далі вучням яшчэ адну нагоду даведацца больш пра свае родныя вёску, пасёлак, горад.Наогул, краязнаўчы кірунак у сістэме адукацыі павінен развівацца. Ёсць ідэя зрабіць спіс вядомых месцаў Беларусі, якія на працягу адзінаццаці гадоў навучання павінны будуць наведаць усе школьнікі. Пазнаваць сваю Радзіму дзецям, несумненна, будзе цікава і карысна. А падмуркам для гэтага спіса можа і паслужыць праект “7 цудаў Беларусі”.

←Ствараць і верыць, любіць і зберагаць

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика