Алёна Свірыдава: "Я не вагалася ні хвіліны, ці спяваць па-беларуску"
26.09.2011 17:30
—
Новости Культуры
Алёна Свірыдава: "Я не вагалася ні хвіліны, ці спяваць па-беларуску"
Budzma.orgЗаслужаная артыстка Расіі ўпершыню ў сваёй кар’еры заспявала па-беларуску. Спявачка перазапісала для праекту "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" адзін са сваіх апошніх хітоў "Пока". Алёна пражыла ў сталіцы Беларусі значную частку свайго жыцця. Тут у яе было першае каханне, тут яна напісала свае першыя песні.
Алёна Свірыдава вынікам задаволеная: "Безумоўна, песня загучала па-новаму, і гэты варыянт мне падабаецца не менш за арыгінал, хоць дзеля гэтага давялося трохі патрэніравацца. Уражанні ад працы засталіся выключна пазітыўныя".
Праект "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2" арганізаваны грамадскай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” сумесна з музычным парталам “Тузін Гітоў”. Свае прысвячэнні беларускай культуры ўжо запісалі "Вопли Видоплясова", Аляксандр Рыбак, "Смысловые Галлюцинации" і іншыя. Галоўны хіт праекту з’явіцца ў Сеціве заўтра.