Zdob Si Zdub спынілі беларускую мафію
22.09.2011 12:09
—
Новости Культуры
Zdob Si Zdub спынілі беларускую мафію
Budzma.orgЗаўжды адкрытыя для эксперыментаў зоркі малдаўскага року Zdob Si Zdub запісалі беларускую версію свайго хіта "Стоп-мафія" у перакладзе Сяргея Балахонава, які ператварыў "деньги-дребеденьги" у "грошы – злыя вошы".
У рэпертуары Рамана Ягупава ёсць песні на чатырох мовах, а вось па-беларуску ён спяваў упершыню. Zdob Si Zdub узяў удзел у праекце "Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2", каб данесці вельмі простую думку: трэба берагчы і шанаваць сваю краіну, культуру і мову.

Прэм’ера песні "Стоп-мафія" – сёння на сайтах "Будзьма беларусамі!" і "Тузін Гітоў".