Leon Gurvitch Project: "Будзьма сэрцам за Беларусь!"
21.09.2011 13:17
—
Новости Культуры
Leon Gurvitch Project: "Будзьма сэрцам за Беларусь!"
Budzma.orgДля праекту "Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2" сусветна вядомы джазавы калектыў Leon Gurvitch Project запісаў свой першы аўтарскі твор па-беларуску "Акіян у цішы", перакладзены Алесем Камоцкім. Заснавальнік гурта Леон Гурвіч стаў сапраўднай славутасцю ў Нямеччыне, стварыўшы саўндтрэк да стужкі ўладальніка "Оскара" Мэнахема Голана і запісаўшы сумесны альбом з уладальнікам "Грэмі" Фрэнкам Лонданам.
"Я адгукнуўся на пажаданне ініцыятараў праекту адысці ад фальклору ды прадставіць беларускую музыку ў сучасным выглядзе, таму вырашыў узяць кампазіцыю “Infinite Ocean”, якую я стварыў у Гамбургу ў 2004 годзе. Часта выконваю яе на еўрапейскіх джазавых фестывалях, і мне здалося, што яна цудоўна загучаць па-беларуску". Арыгінальны тэкст да гэтага твора напісала джазавая спявачка Іна Высоцкая, якая доўгі час саліруе ў Leon Gurvitch Project. Яна ж яе і выканала.
Прэм’ера песні "Акіян у цішы"– сёння на сайтах "Будзьма беларусамі!" і "Тузін Гітоў".