"Смысловые галлюцинации": сустрэць “Апошні дзень Зямлі” па-беларуску
20.09.2011 11:46
—
Новости Культуры
"Смысловые галлюцинации": сустрэць “Апошні дзень Зямлі” па-беларуску
Budzma.orgГрамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” і музычны партал “Тузін Гітоў” працягваюць здзіўляць новымі песнямі па-беларуску ў выкананні вядомых артыстаў.
Эксклюзіў аўторка — гурт "Смысловые галлюцинации". Вядомыя рокеры з Екацерынбургу ўпершыню за 22-гадовую гісторыю наважыліся на моўны эксперымент. Для праекту "Будзьма! Тузін.Перазагрузка-2" яны запісалі па-беларуску свой новы хіт "Апошні дзень Зямлі" са свежага альбома "Сделано в темноте". Лідар каманды Сяргей Бабунец меркаваў, што будзе не складана, улічваючы падабенства беларускай і расійскай моваў. Але хутка прызнаў сваю памылку і быў у кроку ад таго, каб адмовіцца ад удзелу ў праекце.
Прэм’ера песні "Апошні дзень Зямлі" – сёння на сайтах "Будзьма беларусамі!" і "Тузін Гітоў".