У Баранавічах адкрылася мастацкая выстава беларускай народнай творчасці
16.09.2011 17:39
—
Новости Культуры
У Баранавічах адкрылася мастацкая выстава беларускай народнай творчасці
З 16 верасня ў Выставачнай зале распачала працу выстава “Крыніцы натхнення“ Беларускага саюза мастакоў народнай творчасці.
На выставе прадстаўлена 150 экспанатаў 50 аўтараў з усёй Беларусі. Усе працы ўражваюць сваёю прыгажосцю і адметнасцю.

Выкананы яны не толькі прафесійнымі мастакамі, але таксама і звычайнымі людзьмі, якія займаюцца народнымі рамёствамі.

Тут можна пабачыць усю разнастайнасць галінаў традыцыйнага беларускага народнага рамяства: ганчарства, кавальства, выцінанкі, маляванкі, саломапляценне, лозапляценне, роспісы па тканіне і шкле і г.д.

Да таго ж наведвальнікі ўбачыць вязаныя лялькі, з якімі гулялі нашы бабулі, лялькі ў нацыянальных касцюмах, карціны са скуры, бяросты, саломкі.

Есць сапраўдныя дзіцячыя і дарослыя валёнкі, упрыгожаныя арнаментам. Пры выкананні такіх работ кожны мастак укладае ў іх частку сваёй душы, і, здаецца, усе экспанаты напоўнены цяплом і пазітывам.

Выстава працягнецца да 15 лістапада 2011 года.