Dreamgale: Паслядоўнікі Ace of Base з грамадзянскай пазіцыяй

Источник материала:  
12.09.2011 16:13 — Новости Культуры

Dreamgale: Паслядоўнікі Ace of Base з грамадзянскай пазіцыяй

Budzma.org
Электра-поп дуэт са Швецыі быў адзіным з усіх удзельнікаў праекту “Будзьма! Тузін. Перазагрузка–2”, які адмовіўся ад паслугаў перакладчыка і самастойна напісаў твор па-беларуску.

Музыкі лічаць тэкст песні “Апошняе сонца” адным з найбольш удалых у сваёй творчасці і прызнаюцца, што было няпроста перакласці яго на ангельскую для сінгла Final Gorizont, які выйдзе ўвосень 2011 года.

Dreamgale заснавалі два беларусы — Майк Сэндэр і Зміцер Палагін, да іх далучылася шведская мадэль і спявачка Сафія Матсан. Цікава, што музыкі актыўна супрацоўнічалі з прадзюсарам Пэрам Адэбратам (Ace of Base, Army of Lovers) ды распачалі грамадскую кампанію, каб у Швецыі нашу краіну афіцыйна называлі Belarus, а не Vitryssland.
 
Прэм’ера песні “Апошняе сонца” – сёння на сайтах "Будзьма беларусамі!" і "Тузін Гітоў".
 
 
←Дзівосны свет лялек прадстаўлены на выставе ў Оршы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика