Тры гарады, дзевяць вёсак…
01.09.2011
—
Новости Культуры
БЛАГАДАТНЫ Агонь з нагоды Дня пісьменства пабывае да гэтага ў Маларыце, Драгічыне, а таксама ў дзевяці вёсках Мінскай і Брэсцкай абласцей. Іх у складзе экспедыцыі наведаюць дзеячы культуры, навукі і літаратуры, прадстаўнікі грамадскасці.
Па традыцыі яны пранясуць і цудадзейную Загор’е-Сталавіцкую ікону. Яе знайшлі падчас земляных работ у вёсцы Загор’е Баранавіцкага раёна ў 1983 годзе. Сёння яе лічаць шляхаводнай іконай «Дарогі да святыняў».
— Экспедыцыя пачалася ў Свята-Духавым кафедральным саборы, — расказвае кіраўнік экспедыцыі, пісьменніца Ніна Загорская. — За сямнаццаць гадоў Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга быў данесены больш чым у тысячу населеных пунктаў Беларусі.
Таццяна УСКОВА, «БН»
НА ЗДЫМКУ: навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў" стартавала з Мінска.
Фота Генадзя ЖЫНКОВА, БЕЛТА