Брэст наведае праўнук Яўхіма Карскага
28.08.2011 17:40
—
Новости Культуры
Брэст наведае праўнук Яўхіма Карскага
Вечерний Брест3 верасня ў аўдыторыі № 317 Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С. Пушкіна (пачатак у 10.00) адбудзецца сустрэча з Аляксандрам Карскім – праўнукам вядомага беларускага мовазнаўцы, этнографа, фалькларыста, палеографа Яўхіма Карскага.
Аляксандр Аляксандравіч прыязджае з Санкт-Пецярбурга ў наш горад па запрашэнні абласной бібліятэкі і потым накіруецца ў Ганцавічы на святкаванне Дня беларускага пісьменства. У час сустрэчы ва ўніверсітэце вы даведаецеся пра малавядомыя факты з жыцця і дзейнасці Я.Ф. Карскага, яго дачыненне да Брэстчыны. Вашай увазе будзе прапанава выстава “Я.Ф. Карскі: мовазнаўца, этнограф, фалькларыст”, якую падрыхтавалі супрацоўнікі абласной бібліятэкі. Сярод экспанатаў – рэдкія фотаздымкі, кнігі і архіўныя матэрыялы.