І я там быў
27.08.2011
—
Новости Культуры

“Народная газета” чакае цікавыя фотаздымкі з падарожжаў па Беларусі!
Здаецца, зусім нядаўна аб’явілі конкурс і ўжо атрымалі першыя фотаздымкі. Юрый Горыд даслаў у рэдакцыю некалькі фатаграфій беларускіх храмаў. Вось адзін з іх — касцёл Святых Касьмы і Дзям’яна ў Астраўцы, пабудаваны ў стылі класіцызму ў XVIII стагоддзі.
Ведаем, астатнім чытачам таксама ёсць чым падзяліцца! Вы шмат падарожнічаеце па краіне і сустракаеце на сваім шляху цудоўныя святыні, дзівосныя аб’екты прыроды і архітэктуры. Падзяліцеся з намі сваімі ўражаннямі!