Гродзенскія гісторыкі падлічылі страчаныя архітэктурныя каштоўнасці

Источник материала:  
25.08.2011 13:54 — Новости Культуры

Гродзенскія гісторыкі падлічылі страчаныя архітэктурныя каштоўнасці

Еўрарадыё
За апошнія 4 гады горад назаўжды згубіў 10 дамоў пачатку ХХ стагоддзя ў стылях мадэрн і канструктывізм. Пра гэта расказаў гісторык Андрэй Вашкевіч падчас прэзентацыі новага нумара краязнаўчага альманаха “Горад Святога Губерта”.

Аўтарская сустрэча прайшла 24 жніўня ў Гродне. Цэнтральная тэма зборніка краязнаўчых артыкулаў — набалелыя праблемы рэканструкцыі. Добрую палову альманаха займаюць матэрыялы пра запланавае аднаўленне Каложскай царквы ХІІ стагоддзя: сценаграма грамадскіх слуханняў, звароты і адказы з Міністэрства культуры, артыкулы даследчыкаў.

“Горад Святога Губерта” задумваўся ў пачатку 2000-х як зборнік успамінаў гродзенцаў аб розных важных падзеях. Неўзабаве даследчыкам прыйшлося расставіць акцэнты па-іншаму.

“Далей мы пачалі яго выдаваць як своеасаблівую рэакцыю на т. зв. рэканструкцыю, — пракаментаваў Еўрарадыё Андрэй Вашкевіч. — Друкавалі матэрыялы, прысвечаныя разбурэнню горада, розным праблемам, звязаным з захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны. У 2006 годзе — пра “экскаватарную рэканструкцыю” Савецкай плошчы, 2007 — транспартныя праблемы, 2008 — захаванне ўнікальнага раёна Новы Свет”.  

←Реставраторы сохранят следы от пуль и снарядов на Холмских воротах Бресткой крепости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика