Шчодры пачастунак ад вясковых кулінараў

Источник материала:  
На фестывалі “Мотальскiя прысмакi” ў Іванаўскім раёне гасцей здзіўлялі стравамі палескай кухні
Шчодры пачастунак ад вясковых кулінараўПрадэманстраваць свае кулінарныя таленты, абмяняцца вопытам, пракансультавацца з экспертамі і прадэгуставаць дэлікатэсы прыехалі кулінары-прафесіяналы і турысты з Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Беларусі Вадзім Кармазін, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў. Фестываль наведаў і часовы павераны ў справах Ізраіля ў Беларусі Цві Кохен-Літанд з жонкай.
Пад час фестывалю прайшоў круглы стол, на якім абмяркоўваліся перспектывы развіцця беларускага агратурызму. Як адзначыў Вадзім Кармазін, менавіта такія фэсты, як “Мотальскiя прысмакi”, адраджаюць самабытную культуру і адначасова ствараюць дадатковыя паслугі для турыстаў.
Фестываль праходзіў на некалькіх пляцоўках, злучаных паміж сабой кірмашамі. Тут былі наладжаны дэманстрацыі старадаўніх абрадаў і мясцовых кулінарных традыцый, выставы народнай творчасці, конкурсы і народныя гульні, дэгустацыі. Шчодры пачастунак ад вясковых кулінараўРаботнікі Мотальскага музея народнай творчасці пазнаёмілі гасцей з абрадам “Вясельны каравай”, які, дарэчы, прэтэндуе на ўнясенне ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.
Удзельнікі і госці мерапрыемства наведалі ў Моталі дом першага прэзідэнта Ізраіля Хаіма Вейцмана, дзе ім прапанавалі прадэгуставаць трыццаць розных страў яўрэйскай кухні. Жадаючыя змаглі паспрабаваць кашэрныя пяльмені. Па словах аднаго з арганізатараў фестывалю Сяргея Мусіенкі, вытворчасць такога незвычайнага пачастунка могуць адкрыць на адным з прадпрыемстваў Іванаўскага раёна.
Кулінарны фестываль “Мотальскiя прысмакi”, свята-конкурс страў палескай кухні дэбютаваў у 2008 годзе на Іванаўскай зямлі і ўжо мае міжнародны статус. Моталь — самая вялікая вёска ў Беларусі. Тут пражываюць больш за чатыры тысячы чалавек і налічваецца 1628 гаспадарак. У наступным годзе пад час правядзення Пятага кулінарнага фестывалю вёска адсвяткуе юбілей — 590 год.

Ірына Гардзіенка

←КИНОПРОБЫ ПО-БЕЛОРУССКИ: КТО СТАНЕТ ЗВЕЗДОЙ СЕРИАЛА «ВЫШЕ НЕБА»?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика