Да канца галасавання ў праеце "7 цудаў" застаўся месяц!

Источник материала:  
Да канца галасавання ў праеце "7 цудаў" застаўся месяц!

А пакуль што яна выглядае наступным чынам. На першым месцы — самае вялікае і маляўнічае возера Нарач. На другім — славутая Белавежская пушча. На трэцім — Бернардзінскі касцёл у вёсцы Будслаў, вядомы абразом, намаляваным аж у 1598 годзе. Недалёка ад тройкі лідараў размясціліся Брэсцкая крэпасць, Бабруйская крэпасць, Мірскі замак і Сафійскі сабор у Полацку.

Як бачыце, сямёрка лідараў не моцна змянілася з таго часу, як мы падводзілі вынікі праз месяц пасля пачатку фінальнага галасавання ў нашым праекце. Хіба што колькасць галасоў, аддадзеных за іх, у некаторых выпадках перасягнула ўжо лічбу дзесяць тысяч. Аднак гляньце, якія цуды застаюцца крыху ніжэй! Каштоўны крыж Еўфрасінні Полацкай, шыкоўная рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы і палац Румянцавых—Паскевічаў у Гомелі, старажытная Каложская царква ў Гродне, Пустынскі манастыр пад Мсціславам і сярэдневяковая вежа ў Камянцы... Папраўдзе, ім зусім крыху не хапае галасоў, каб сітуацыя ў сямёрцы змянілася кардынальным чынам, яны, можна сказаць, дыхаюць лідарам у спіну. Ды і астатнія фіналісты таксама адстаюць не сказаць каб надта намнога. Таму, мяркуем, інтрыга захаваецца да апошняй хвіліны галасавання (а закончыцца яно, нагадваем, 25 верасня). Карацей, у вас яшчэ ёсць час — цэлы месяц — паўплываць на змест “цудоўнага” спіса. Сярод нашых чытачоў — у гэтым давялося пераканацца неаднойчы — няма абыякавых і нецікаўных людзей. Каб пацвердзіць гэта яшчэ раз — заходзьце на сайт www.ng.by, галасуйце, парайце зрабіць тое самае сябрам, суседзям, родным. У вас ёсць шанц увайсці ў гісторыю — сем цудаў Беларусі выбіраюцца ўпершыню!

←Акварель Гавриила Ващенко представят на выставке "Вечерняя гармония" в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика