Apple Tea на фэсце "Вольнае паветра" пакажа этна-джаз

Источник материала:  
24.08.2011 15:50 — Новости Культуры

Apple Tea на фэсце "Вольнае паветра" пакажа этна-джаз

Afisha.tut.by
Apple Tea на фэсце "Вольнае паветра" пакажа этна-джазГурт Apple Tea стане адмысловым госцем міжнароднага фэста новага этна "Вольнае паветра", які адбудзецца ў суботу 27 жніўня на хутары Шаблі. Таксама гледачоў чакае кінапаказ пад адкрытым небам ад "DIY Film Fest".
 
У межах музычнай праграмы фэста “Вольнае паветра” выступяць музыкі з Сербіі, Расіі, Польшы, Літвы, Украіны і Беларусі. Кожны з іх не грае фолк у традыцыйным разуменні – яны наноў трактуюць фолк-матэрыял розных культур свету ў межах сучасных музычных традыцый, у тым ліку электронікі і хіп-хопу.
 
Apple Tea – самы папулярны і тытулаваны джазавы калектыў Беларусі, добра вядомы на прасторах усяго былога СССР. На фэсце гурт прэзентуе праграму са свайго альбома "Bee Dance" – эксперыменту на стыку фолку і джазу, створанага дзесяць гадоў таму з падачы вядомага расійскага джазавага крытыка Уладзімера Фейертага.
 
"Мы з ім размаўлялі ў межах нейкага фестывалю і ён сказаў, што ў нас магла б атрымацца выдатная фолкавая праграма. Мы падумалі, што ён мае рацыю, бо ў нашай музыцы, якую піша Ігар Сацэвіч, заўжды былі нейкія элементы неакласікі і фолка, – распавядае бубнач Apple Tea Аляксандр Сапега. – Так і атрымаўся альбом "Bee Dance", у якім выразна чуваць славянскія, балканскія і наватшатландскія матывы. У дадатак да гэтых твораў мы сыграем трохі фанку, каб усе маглі добра патанчыць ".
 
Апрача гэтага ўсю ноч на малой сцэне фэста "Вольнае паветра" пад адкрытым небам будзе адбывацца паказ ад міжнароднага фэста незалежнага кіно "DIY Film Fest" (Польшча) – мерапрыемства, якое факусуецца на контркультуры і яе творчым уплыве на свет. "Мы жадаем паказаць кінематограф, які незалежыць ад рэйтынгаў, патрабаванняў прадусараў і прадказальных чаканняў гледачоў", – адзначаюць кіраўнікі кінафэсту.
 
У межах адмысловага паказу наведвальнікі "Вольнае паветра" пабачаць лепшыя фільмы з конкурснай праграмы трэцяга "DIY Film Fest", які адбыўся ў чэрвені, а таксама падборку лепшых фільмаў "Gadabout Travelling Film Festival" і культава-неадназначны для панк-кінематографа фільм Лу Адлера "Ladies and Gentlemen the Fabulous Stains".
 
Квіткі: 40 тыс. (уваход), 70 тыс. (уваход + кемпінг), 120 (уваход + праезд аўтобусам Мінск-Шаблі-Мінск). У дзень мерапрыемства ўсе квіткі падаражэюць на 10 тыс.
 
Дзе набыць: у бары "Малако" (пр. Незалежнасці 37а), каса ў пераходзе каля ГУМа, у распаўсюдніка у пераходзе на пл.Я.Коласа (выхад да Філармоніі), у касах КЗ "Мінск" (вул.Кастрычніцкая 5).
 
Даведка: (017) 280 15 10, (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96
 
Подрабязная інфармацыяwww.volnajepavetra.by
←XI Национальный фестиваль белорусской песни и поэзии состоится 26—28 августа в Молодечно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика