Развітанне з Віталём Скалабанам пройдзе 23 жніўня ў 9-й бальніцы
22.08.2011 14:30
—
Новости Культуры
Развітанне з Віталём Скалабанам пройдзе 23 жніўня ў 9-й бальніцы
Наша Ніва
Пра гэта НН паведамілі ў Нацыянальным архіве са спасылкай на ўдаву гісторыка. Пачатак а 13-й.
Пахаваюць Віталя Скалабана на Паўночных могілках. Час пахавання будзе паведамлены пазней.
Выдатны беларускі гісторык і архівіст Віталь Скалабан памёр 20 жніўня. Яму было 64 гады.