Гісторыя разумнага і вечнага

Источник материала:  

Раённы музей гісторыі адукацыі расчыніў дзверы ў Лоеве. У памяшканні Дома дзіцячай творчасці размясціліся сотні цікавых экспанатаў, сабраных за год педагогамі і вучнямі ўстаноў адукацыі раёна.

Старадаўнія драўляныя шахматы, чамадан выпускніцы Ленінградскага педінстытута Алены Пінчук узору 1952 года, школьныя званкі, вырабленыя з гарматных гільзаў, патэфон, паштоўкі, датаваныя 1902 годам, і іншыя экспанаты музея прыцягваюць да сябе вялікую ўвагу наведвальнікаў. Дакументы, што маюцца тут, сведчаць пра першыя крокі станаўлення на тэрыторыі сённяшняй Лоеўшчыны адукацыйнай сістэмы. Так, у далёкім 1894 годзе ў сямі населеных пунктах — Лоеве, Каўпенi, Крупейках, Сінску, Шчытцах, Мохаве, Казярогах — працавалі народныя вучылішчы, а ўжо незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны навучальна-выхаваўчы працэс вёўся ў 51 школе.

— Літаральна днямі ў раён прыехалі нашчадкі першага настаўніка Карпаўскай пачатковай (у пасляваенны час — сярэдняй) школы Антона Аксёнава, якія перадалі музею каштоўныя дакументы аб сваім продку, — адзначыла начальнік райаддзела адукацыі Аксана Юкоўская.

Несумненны інтарэс уяўляюць і аповеды пра мясцовых жыхароў — заслужаных настаўнікаў Беларусі (іх на Лоеўшчыне 12), аб 28 выдатніках асветы, педагагічных дынастыях. Цэлыя плеяды педагогаў Маліноўскіх, Андрыянцаў, Сурта, Магідзіных гадамі сеялі разумнае, добрае і вечнае ў школах Лоеўшчыны.

На захаванне памяці аб сваіх школах і калегах па педагагічнаму цэху выдаткоўвалі добраахвотныя ахвяраванні настаўнікі раёна, фінансавую падтрымку ў рамонце памяшканняў будучага музея, абсталяванні яго мэбляй таксама аказалі калектывы лясгаса, КСУП “Каўпень-агра”, райспажыўсаюза, мясцовы прыватны прадпрымальнік Ірына Андрэявец.

←Не тревожь мне душу, скрипка!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика