14 жніўня - Мядовы Спас
14.08.2011 08:29
—
Новости Культуры
14 жніўня - Мядовы Спас
Чатырнаццатага жніўня адзначаецца Макавей (Макаўе, Першы Спас, Спас Мядовік) – свята маку і мёду. Мядовы Спас – найперш свята пчаляроў. Лічылася, што калi пчаляр у гэты дзень не асвецiць крыху мёду ў царкве, то суседскiя пчолы "выцягнуць" у яго ўвесь мёд. Казалі таксама, што той, хто нарадзiўся ў гэты дзень, будзе добрым пчаляром.
– Наша сям'я строга прытрымліваецца старадаўніх традыцый. Напярэдадні свята абавязкова напальваем лазню, каб чыстым уступіць у новы дзень. Дастаём рамкі з мёдам. Лепім свечкі з воску, якія бяром з сабою ў царкву, – расказвае пра мясцовыя звычаі краязнаўца і заўзяты пчаляр з вёскі Судзілы Клімавіцкага раёна Аляксандр Галкоўскі.
— Перад тым як свяшчэннік пачынае службу, я стаўлю тры свечкі: за продкаў, за будучае і сучаснае. Назіраю за імі. Калі яны гараць ярка і добра, то і ўраджай мёду будзе багаты, а пчолы перазімуюць няблага. Стоячы перад абразамі, паўтараю вось гэтыя словы: “Дай, Божа, на лета моцных пчол, няважаннага воску, нямеранага мёду і нялічаных раёў; здароўя мне, маёй сям’і і ўсім добрым людзям”.
— Пасля таго як мёд асвяцілі, частую сотамі прыхаджан. Калі прыязджаю з царквы, то ўсе сваякі збіраюцца за святочным сталом. Запальваем свечкі і пачынаем есці, — дзеліцца традыцыямі святкавання Аляксандр Мікалаевіч.
Аляксандр Галкоўскі з ліку тых, пра каго кажуць — пчаляр ад дзядоў і прадзедаў. Гэты занятак падабаўся яму з маленства. Пазней, калі сам стаў гаспадаром, завёў і ў сябе пчаліныя сем’і. Атрымаў у свой час спецыяльнасць тэхніка-пчаляра. Калі трапляеш да яго на вялікую пасеку, то адразу заўважаеш розныя цікавыя вуллі. Адзін з іх датуецца 1915 годам. Самабытная хатка для пчол дасталася Галкоўскаму ў спадчыну ад сваяка.
— Якасны мёд вадкі, смачна пахне, — тлумачыць пчаляр. — А вось тым, хто плануе займацца пчалярствам, трэба памятаць пра старадаўнія традыцыі і карыстацца сучаснымі ведамі. Мой бацька навучыў мяне вось такой жыццёвай мудрасці: пільнуй мяне (пчалу) ад Міколы да Івана (гэта значыць, круглы год), тады зраблю з цябе пана. На Ражство стараемся не ісці нікуды з двара, каб не ўцякалі пчолы. Самае галоўнае ў нашай справе — цярпенне і працалюбства.
А гэтыя парады — ад яшчэ аднаго клімавіцкага пчаляра Уладзіміра Кірпічэнкі з вёскі Бухаўка. Пчоламі Уладзімір Мікалаевіч займаецца ўжо дваццаць гадоў. Мёд пчаляр выкачвае толькі раз у год і абавязкова наконадні Мядовага Спаса.
Як правільна выбраць мёд?
Бяром лыжку мёду, а затым пачынаем ліць яго назад у ёмістасць. Калі мёд падае на паверхню і ўтварае піраміду (а не льецца, як вада або малако), то ён якасны.
“Хімічны” аловак апускаем у мёд. Калі ён трохі растварыўся (ад яго засталіся плямы), значыць — мёд выклікае сумненне.
Няспелы мёд пры захоўванні закісае (пачынае пеніцца) і становіцца шкодным.
Мёд нельга захоўваць на сонцы.
Парады пачаткоўцу-пчаляру
Самы лепшы матэрыял для пчаліных вулляў — асіна, ліпа, елка.
Пажадана, каб медоносная база размяшчалася не далей як 2—3 км ад вулляў.
Акрамя жадання патрэбны веды. Неабходна прачытаць шэраг спецыяльнай літаратуры, пагутарыць з дасведчанымі пчалярамі, паназіраць за іх працай.
Вырашыўшы заняцца пчалярствам, важна быць гатовым да шматгадзіннай працы, бо народная мудрасць гаворыць: пчол дзяржаць — не ў халадку ляжаць.