Блог Дзяніса Марціновіча. Што мы ведаем пра літоўскі балет?
11.08.2011 18:59
—
Новости Культуры
Блог Дзяніса Марціновіча. Што мы ведаем пра літоўскі балет?
BLOG.TUT.BYШто мы ведаем пра літоўскі балет? Дасведчаным балетаманам, несумненна, вядома імя знакамітай балерыны Элге Шпакайтэ, якая выступае і як драматычная актрыса (напрыклад, выступае ў ролі Дэздэмоны – пастаноўка Някрошуса). Іншыя прыгадаюць прозвішчы яе калег, салістаў Літоўскага тэатра оперы і балета Мікі Хаманака і Аўрымаса Паўлаускаса, якія танцавалі на юбілейным вечары Валянціна Елізар’ева ў кастрычніку 2007 года "Адажыо" на музыку П.Чайкоўскага…
Восенню 2008 года ў Вільнюсе пабывала наша акадэмічная балетная трупа, якая прадставіла літоўскім гледачам спектакль "Рамэа і Джульета". Чаму б і чытачам не паўдзельнічаць у віртуальнай экскурсіі па будынку Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета?
"Капелія" і… "Капелія"!
Першыя крокі ў развіцці беларускага і літоўскага балетаў надзіва падобныя. Існаванне прыгонных тэатраў, а таксама ўдзел артыстаў у спектаклях іншых калектываў (у выпадку Літвы – у Вільнюскім гарадскім тэатры, заснаваным у 1785 годзе) сталі першымі прыступкамі, з якіх балеты абодвух краін пачалі сваё развіццё. Амаль сінхронна, у 1920 годзе былі заснаваныя Першы беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1), дзе мелася невялікая балетная трупа, і Каунаскі тэатр оперы і балета, які функцыянаваў у тагачаснай сталіцы незалежнай Літвы (Вільнюс, як і Заходняя Беларусь, уваходзілі паміж сусветнымі войнамі ў склад Польшчы). У 1922 годзе беларускі балетмайстар Алексютовіч паставіў балет-пантаміму “Капелія”, заснаваную на матывах казкі Гофмана “Пясочны чалавек”. Праз тры гады ў Каунасе была арганізавана самастойная балетная трупа, для якой балетмайстар Павел Пятроў паставіў першы балет… “Капелія”! Каб завяршыць “капеліяду”, дадам, што праз два гады пасля заснавання Беларускага тэатра оперы і балета, у 1935-м “Капелія” зноўку была ўвасоблена на мінскай сцэне.
Далейшае развіццё літоўскага балета працягвалася да 1940 года ва ўмовах існавання незалежнай дзяржавы. Міжваенныя дзесяцігоддзі сталі часам станаўлення прыбалтыйскага балета, у якім вядучыя ролі разам з мясцовымі выхаванцамі адыгрывалі запрошаныя рускія харэографы і выканаўцы. У 1935 годзе балетная трупа нават здзейсніла свае першыя гастролі ў Мантэ-Карла і Лондан. Тэатр доўжыў творчую дзейнасць пасля далучэння Літвы да СССР, а потым працягваў сваё існаванне падчас нямецкай акупацыі (і нават ажыццявіў пастаноўку першага шматактовага нацыянальнага балета “Нявеста”).
Будынак на беразе Віліі
У 1948 г. з Каўнаса тэатр пераведзены ў Вільнюс. Спярша калектыў працаваў у будынку Тэатра на Пагулянцы, але невялікае памяшканне не адпавядала статусу калектыву. Тэатр оперы і балета пераехаў у 1974 г. у спецыяльна ўзведзены для яго будынак. Праект архітэктара Эляны Бучутэ агульным аб’ёмам 120,5 тыс. м3 стаўся на той час самым вялікім і сучасным тэатрам Прыбалтыкі. У агульную кампазіцыю ўпісаліся як помнік аднаму з заснавальнікаў прафесійнай оперы ў Літве – спеваку Кіпрасу Пятраўскасу (скульптар – Г.Якубоніс), так і дзесяць скульптур, якія ў 1987 – 1989 гг. упрыгожылі паўночны фасад будынка, звернутага да Віліі. Цікава, што іх стваральнікі Антанас Жукаускас і Йонас Норас-Нарушавічус зрабілі відавочны акцэнт на оперных герояў, сярод якіх – Яўгеній Анегін і Барыс Гадуноў, Віялета і Аіда… Балетных персанажаў усяго двое: Адэта з "Лебядзінага возера" і Эгле з нацыянальнага спектакля "Эгле – каралева вужоў" Э.Бальсіса.
Аднак – цікавы факт: цягам апошніх гадоў гледачы ўсё часцей білетамі "галасуюць" за балет.
"Баядэрка" – мінская і вільнюская
На балет у Вільнюсе давялося трапіць і мне. Гэта была адна з нядаўніх прэм’ер – славутая "Баядэрка". Нават праз пэўны час пасля першага паказу набыць білеты на спектакль аказалася даволі цяжка. У дзень аднаго з паказаў у свабодным продажы заставаліся толькі самыя танныя, стаячыя білеты ў партэр коштам 15 літаў, а таксама некалькі больш дарагіх квіткоў. Прычым, іх размяшчэнне не тлумачыцца на пальцах і не паказваецца на раздрукаванай схеме зала, а дэманструецца касірам на экране манітора. (Дарэчы, такая ж практыка была распаўсюджана ў Варшаўскім тэатры больш за дзесяць гадоў таму і толькі год таму з’явілася ў Мінску). Кошт іншых білетаў складае 25, 35, 45, 55, 75 літаў. Самыя ж дарагія — 180 літаў (зразумела, кошт квіткоў з таго часу змяніўся. Тады 1 літ быў прыкладна роўны 1 тыс. беларускіх рублёў – Д. М.).
Усяго тэатральная заля ўмяшчае 1149 гледачоў, якія размяшчаюцца ў партэры і на балконах чатырох узроўняў. Таму зрэдчас ва ўладальнікаў стаячых месцаў існуе шанец знайсці сабе месца ў глядзельнай зале.
Беларускія балетаманы, знаёмыя з першай пастаноўкай спектакля на мінскай сцэне ў 1959 годзе, або з яго аднаўленнем у 2005-м П.Сталінскім, наўрад ці знойдуць шмат адрозненняў паміж суседскімі версіямі легендарнага балета ў харэаграфіі Пеціпа. Пастаноўка “Баядэркі” на вільнюскай сцэне, здзейсненая колішнімі зоркамі Марыінскага тэатра Алтынай Асылмуратавай і Людмілай Кавалёвай (якая, дарэчы, выхавала зорку пецярбургскай сцэны Дыяну Вішневу) захаваў усе дарагія для беларусаў элементы: бутафорскага слана (у якога, у адрозненні ад беларускага суродзіча, не праглядаюцца знізу колы), негрыцят з Вільнюскага харэаграфічнага вучылішча, аголеных па пояс барабаншчыкаў і, галоўнае, “Цені” – адзін з самых яркіх дыяментаў са спадчыны Пеціпа. Акрамя таго стваральнікам дэкарацый і касцюмаў у абедзвюх пастаноўках быў Вячаслаў Окунеў. Пэўнае падабенства дазволяе звярнуць большую ўвагу на разуменне галоўных партый вядучымі салістамі.
Ролю Салора выконваў Нерыюс Юшка, які танцуе большасць вядучых партый з рэпертуара Літоўскага тэатра: Альберта ў “Жызэлі”, Зігфрыда ў “Лебядзіным”, Дэзірэ ў “Спячай прыгажуні”, Базіля ў “Дон-Кіхоце”, Рамэо ў “Рамэо і Джульеце”, Вронскага ў “Ганне Карэнінай”… Калі Салор у трактоўцы беларускага выканаўца Антон Краўчанка застаўся адным са шматлікіх прынцаў, дык Юшка акцэнтаваў увагу на мужнасці, рашучасці, пэўнай рэзкасці свайго героя, яго прыналежнасці да вайсковага асяроддзя (Салор з’яўляецца ваяром).
Гамзаці Вольгі Канасенка (Мірта ў “Жызэлі”, Адэта-Адылія, Мары ў “Шчаўкунчыку”, Раймонда, Эгле) паўстала вытанчанай, халоднай, крыху самаўпэўненай арыстакраткай, больш ашчаднай на пачуцці, чым былі яркія, экспрэсіўныя Гамзаці ў выкананні Кацярыны Борчанкі і Марыны Вежнавец. У трактоўцы Канасенкі дачка раджы патрабуе ў Нікіі саступіць не таму, што яна, яе суперніца, кахае Салора больш. Гамзаці ўпэўнена, што баядэрка стаіць на прыступку ніжэй за яе ў іерархічнай лесвіцы, а таму не роўня выбранніку і аб’екту змагання.
Цэнтральную партыю Нікіі выканала японка Мікі Хаманака, адна з вядучых балерын Літоўскага тэатра (Адэта-Адылія, Аўрора ў “Спячай прыгажуні”, Мары, Кітры ў “Дон-Кіхоце”, Ганна Карэніна).
Аднак, на маю думку, як і шэраг яе суайчынніц, Мікі засяродзілася на дэманстрацыі высокага выканальніцкага майстэрства, што ў эмацыйным плане значна збядніла партыю і не дазволіла раскрыць характар сваёй гераіні, перыпетыі жыцця якой, усёпаглынальнае каханне і імкненне да шчасця ўвасаблялі на мінскай сцэне беларускія балерыны Кацярына Борчанка, Марына Вежнавец, Ірына Яромкіна…
Што ў антракце?
Балет не заканчваецца ў дзвярэй глядзельнай залы. Наадварот, часам самае цікавае адбываецца як за кулісамі, так і ў фае. Адной з тэхнічных асаблівасцяў вілюньскіх спектакляў з’яўляюцца вельмі працяглыя перапынкі, якія працягваюцца да паўгадзіны. Зрэшты, яны даюць магчымасць прыглядзецца да балетнага жыцця Літвы больш уважліва.
Адрозненні ад Беларусі кідаюцца ў вочы. Што прапануе беларускі тэатр сваім наведвальнікам? Праграмку з прозвішчамі выканаўцаў, якая можа быць дапоўнена пакупкай альбома, сувенірных адкрытак ці плакатаў. У Літоўскім тэатры за 10 літаў таксама можна набыць калекцыю адкрытак, якія былі выпушчаны некалькі гадоў таму з нагоды 80-гадовага юбілея літоўскага балета (Рытарычнае пытанне: а як беларускі балет адзначае ўласныя юбілеі?), а таксама кнігу-альбом па гісторыі калектыва (20 літаў). Плакаты ў тэатры там не прадаюцца, а вось традыцыя прадаваць праграмкі адсутнічае. Затое замест іх прадаюцца шыкоўныя каляровыя буклеты на кожны спектакль (10 літаў), у якіх прадстаўлены шматлікія фота са спектакля, біяграфіі стваральнікаў, гісторыя пастаноўкі, меркаванні крытыкаў. (Дарэчы, калісьці такая традыцыя была распраўсюджана і ў Беларусі, але ціха адышла ў нябыт. Можа, варта адрадзіць яе па прыкладу суседзяў?). У такіх буклетах гледачы знаходзяць укладыш з прозвішчамі выканаўцаў. Тыя ж, хто не хоча аддаваць грошы або прыйшоў на балет не ўпершыню, могуць убачыць склад танцоўшчыкаў на спецыяльным стэндзе.
Акрамя буклета і альбома наведвальнікі могуць набыць і спецыяльны часопіс, які выдаецца самім тэатрам “Bravissimo”. Між іншым на адваротнай вокладцы змешчана рэклама, у самым канцы – крыжаванка на оперныя і балетныя тэмы.
У цеснай сувязі ў Вільнюсе існуюць сучаснае і мінулае балета. Хоць у адрозненні ад парыжскай Гранд-опера, музея ў будынку Літоўскага тэатра няма: пры праектаванні сучаснага будынка яго існаванне не прадугледжвалася. Балазе, у Вільнюсе ёсць асобны Музей тэатра, музыкі і кіно. Але адміністрацыя тэатра знайшла магчымасць выдзяліць у фае другога паверха чатыры стэнды, у якіх размешчана частка музейнай экспазіцыі. Адзін з іх цалкам прысвечаны балерыне Леакадзіі Ашкелавічутэ, тут прадстаўлены такія традыцыйныя элементы экспазіцыі як балетная пачка і пуанты, а таксама шматлікія фотаздымкі і нават карыкатура на балерыну, што таксама сведчыць пра яе папулярнасць. У якасці аднаго з элементаў экспазіцыі ўспрымаецца і скульптурны партрэт дырыжора Йонаса Алексы, усталяваная ў адной з нішаў.
Можа, Беларускаму музею гісторыі тэатральнай і музычнай культуры варта гэткім жа чынам выкарыстоўваць сваю багатую экспазіцыю?
Міжнародны дзіцячы… дзень оперы
Клопат пра тэатр патэнцыйных гледачоў выяўляецца і ў іншых дэталях. У пачатку мая тэатралы святкавалі міжнародны дзень оперы. 9 мая – міжнародны дзіцячы дзень оперы. З гэтай нагоды тэатр наладзіў сярод вучняў літоўскіх школ конкурс малюнка на тэму, як яны ўяўляюць оперныя спектаклі. Паводле яго вынікаў адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў у будынку тэатра, прычым яго супрацоўнікі і асобныя выканаўцы былі апранутыя з гэтай нагоды ў тэатральныя касцюмы. Лепшыя працы канкурсантаў ад 7 да 17 гадоў (сярод якіх сустраліся і карціны на тэму балета) былі выстаўлены ў тэатральным фае, дзякуючы чаму іх здолелі ўбачыць і тыя, хто прысутнічаў на іншых спектаклях. Відаць, будзе занадта смелым казаць пра значныя мастацкія адкрыцці. У конкурсе ўдзельнічалі не прафесійныя мастакі і нават не вучні спецыялізаваных мастацкіх устаноў, але тым не менш на выстаўцы часта сустракаліся вельмі арыгінальныя і годныя творы. І галоўнае, яны спрыялі яшчэ большай зацікаўленасці дзяцей і падлеткаў операй і балетам.
Выклікае захапленне паважлівае стаўленне тэатра і да дарослых наведвальнікаў. Літоўскі нацыянальны тэатр оперы і балета пераняў звыклую еўрапейскую традыцыю: ужо зараз вядомыя даты ўсіх спектакляў на ўвесь наступны сезон. Акрамя таго, наведвальнікам вільнюскага тэатра прапануецца набываць абанементы, якія даюць зніжкі ад 25 да 30%.
Вынікі параўнання
У чым жа феномен літоўскага балета? Якія асаблівасці арганізацыі тэатральнага працэса варта было б пераняць і нам? Відавочна, што ў савецкія часы развіццё беларускага і літоўскага балетаў у нечым ішло ў аднолькавым накірунку. Невялікія па памеру рэспублікі мелі па адным тэатры оперы і балета. Другой у Мінску была балетная трупу ў Музычным тэатры (у Літве гэта аднайменны калектыў у Каунасе). Развіццё харэаграфіі ішло ў двух накірунках: пастаноўцы нацыянальных балетаў і пераносу рускай (а потым) савецкай класікі, апрабаванай перад тым у Вялікім ці Кіраўскім тэатрах.
На пачатку 1970-х гадоў беларускі балет здзейсніў фантастычны ўзлёт, звязаны з асобай Валянцінам Елізар’ева і плеядай таленавітых выканаўцаў. На працягу 1970-80-х гадоў на савецкай прасторы нарадзіўся і паспяхова існаваў такі феномен, як пабудова рэпертуару на аснове пастановак аднаго харэографа. Але пры гэтым іншыя, больш традыцыйныя пастаноўкі звычайна не вытрымлівалі параўнанне з харэаграфіяй Елізар’ева.
Літоўскі балет рушыў у крыху іншым накірунку. Разам з нацыянальнымі балетамі “Юрпце і Касціціс”, “Эгле – каралева вужоў”, “На беразе мора” на сцэне вільнюскага тэатра свае арыгінальныя спектаклі ставілі Мая Плісецкая і Мікалай Баярчыкаў.
Але ў паслясавецкія часы нашыя перавагі дзіўным чынам пераўтварыліся ў недахопы. Спыненне традыцый арыгінальных пастановак беларускімі харэографамі прывяло да своеасаблівай балетнай аўтаркіі, якую не маглі напоўную спыніць нешматлікія запрашэнні замежных харэографаў і ўзнаўленне ранейшых спектакляў. А вось “вільнюская эклектыка” дала свой плён. Нягледзячы на прысутнасць у афішы спектакляў даўно мінулых дзён, літоўскі тэатр паспяхова ўпісаўся ў еўрапейскую балетную прастору – з яе тэндэнцыямі да інтэрнацыянальнага складу балетнай трупы, міжнародных гастроляў асобных яе зорак (як Эгле Шпакайтэ), запрашэннем арыгінальных сучасных харэографаў. Так, колішні мастацкі кіраўнік маскоўскага Вялікага тэатра Аляксей Ратманскі ажыццявіў уласную пастаноўку “Ганны Карэнінай”, а Барыс Эйфман перанёс ў Вільнюс уласную “Чырвоную Жызэль”, якая распавядае пра трагічны лёс балерыны Вольгі Спясіўцавай, і “Рускага Гамлета”, прысвечанага лёсу Паўла І, сына расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ. Такі падыход прываблівае замежных балетаманаў. Напрыклад, на паказе “Баядэркі” аўтар гэтых радкоў сустрэў прыхільніцу балета з Эстоніі, якая прыехала ў Вільнюс спецыяльна для гэтага паказу. Раней яна знарок прыязджала, каб ўбачыць менавіта “Ганну Карэніну” і прастаяла ўвесь спектакль, бо свабодных месцаў не знайшлося. Такому інтарэсу спрыяюць і адкрытыя межы: ад Таліна да Вільнюса адлегласці не такія ўжо і значныя.
Несумненна, што ў Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета, як і ў кожнага калектыва, ёсць свае праблемы, якія, магчыма, не бачныя шэраговаму гледачу. Але ў апошні час менавіта нашы суседзі пакрысе адбіраюць у беларускай балетнай школы яе рэпутацыю звязуючага маста паміж Захадам і Усходам. Хочацца спадзявацца, што ўвага кіраўнікоў
Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі будзе яшчэ больш скіравана на вырашэнне творчых праблем і назапашвання здабыткаў. І тады не толькі мы станем гасцямі на балетных спектаклях у Вільнюсе, але і нашы суседзі будуць ездзіць на мінскія спектаклі часцей. Тады кожная вандроўка ў Мінск літоўскіх балетаманаў стане для іх сапраўдным святам.
Каментаваць гэты пост на блогу аўтара >>>
***
Дзяніс Марціновіч - беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст.
Звяртаем вашу ўвагу, што погляд аўтара блога можа не супадаць з поглядам рэдакцыі TUT.BY
Восенню 2008 года ў Вільнюсе пабывала наша акадэмічная балетная трупа, якая прадставіла літоўскім гледачам спектакль "Рамэа і Джульета". Чаму б і чытачам не паўдзельнічаць у віртуальнай экскурсіі па будынку Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета?
Літоўскі нацыянальны тэатр оперы і балета. |
"Капелія" і… "Капелія"!
Першыя крокі ў развіцці беларускага і літоўскага балетаў надзіва падобныя. Існаванне прыгонных тэатраў, а таксама ўдзел артыстаў у спектаклях іншых калектываў (у выпадку Літвы – у Вільнюскім гарадскім тэатры, заснаваным у 1785 годзе) сталі першымі прыступкамі, з якіх балеты абодвух краін пачалі сваё развіццё. Амаль сінхронна, у 1920 годзе былі заснаваныя Першы беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-1), дзе мелася невялікая балетная трупа, і Каунаскі тэатр оперы і балета, які функцыянаваў у тагачаснай сталіцы незалежнай Літвы (Вільнюс, як і Заходняя Беларусь, уваходзілі паміж сусветнымі войнамі ў склад Польшчы). У 1922 годзе беларускі балетмайстар Алексютовіч паставіў балет-пантаміму “Капелія”, заснаваную на матывах казкі Гофмана “Пясочны чалавек”. Праз тры гады ў Каунасе была арганізавана самастойная балетная трупа, для якой балетмайстар Павел Пятроў паставіў першы балет… “Капелія”! Каб завяршыць “капеліяду”, дадам, што праз два гады пасля заснавання Беларускага тэатра оперы і балета, у 1935-м “Капелія” зноўку была ўвасоблена на мінскай сцэне.
Далейшае развіццё літоўскага балета працягвалася да 1940 года ва ўмовах існавання незалежнай дзяржавы. Міжваенныя дзесяцігоддзі сталі часам станаўлення прыбалтыйскага балета, у якім вядучыя ролі разам з мясцовымі выхаванцамі адыгрывалі запрошаныя рускія харэографы і выканаўцы. У 1935 годзе балетная трупа нават здзейсніла свае першыя гастролі ў Мантэ-Карла і Лондан. Тэатр доўжыў творчую дзейнасць пасля далучэння Літвы да СССР, а потым працягваў сваё існаванне падчас нямецкай акупацыі (і нават ажыццявіў пастаноўку першага шматактовага нацыянальнага балета “Нявеста”).
Будынак на беразе Віліі
Заходні фасад Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета |
Аднак – цікавы факт: цягам апошніх гадоў гледачы ўсё часцей білетамі "галасуюць" за балет.
"Баядэрка" – мінская і вільнюская
На балет у Вільнюсе давялося трапіць і мне. Гэта была адна з нядаўніх прэм’ер – славутая "Баядэрка". Нават праз пэўны час пасля першага паказу набыць білеты на спектакль аказалася даволі цяжка. У дзень аднаго з паказаў у свабодным продажы заставаліся толькі самыя танныя, стаячыя білеты ў партэр коштам 15 літаў, а таксама некалькі больш дарагіх квіткоў. Прычым, іх размяшчэнне не тлумачыцца на пальцах і не паказваецца на раздрукаванай схеме зала, а дэманструецца касірам на экране манітора. (Дарэчы, такая ж практыка была распаўсюджана ў Варшаўскім тэатры больш за дзесяць гадоў таму і толькі год таму з’явілася ў Мінску). Кошт іншых білетаў складае 25, 35, 45, 55, 75 літаў. Самыя ж дарагія — 180 літаў (зразумела, кошт квіткоў з таго часу змяніўся. Тады 1 літ быў прыкладна роўны 1 тыс. беларускіх рублёў – Д. М.).
Усяго тэатральная заля ўмяшчае 1149 гледачоў, якія размяшчаюцца ў партэры і на балконах чатырох узроўняў. Таму зрэдчас ва ўладальнікаў стаячых месцаў існуе шанец знайсці сабе месца ў глядзельнай зале.
Беларускія балетаманы, знаёмыя з першай пастаноўкай спектакля на мінскай сцэне ў 1959 годзе, або з яго аднаўленнем у 2005-м П.Сталінскім, наўрад ці знойдуць шмат адрозненняў паміж суседскімі версіямі легендарнага балета ў харэаграфіі Пеціпа. Пастаноўка “Баядэркі” на вільнюскай сцэне, здзейсненая колішнімі зоркамі Марыінскага тэатра Алтынай Асылмуратавай і Людмілай Кавалёвай (якая, дарэчы, выхавала зорку пецярбургскай сцэны Дыяну Вішневу) захаваў усе дарагія для беларусаў элементы: бутафорскага слана (у якога, у адрозненні ад беларускага суродзіча, не праглядаюцца знізу колы), негрыцят з Вільнюскага харэаграфічнага вучылішча, аголеных па пояс барабаншчыкаў і, галоўнае, “Цені” – адзін з самых яркіх дыяментаў са спадчыны Пеціпа. Акрамя таго стваральнікам дэкарацый і касцюмаў у абедзвюх пастаноўках быў Вячаслаў Окунеў. Пэўнае падабенства дазволяе звярнуць большую ўвагу на разуменне галоўных партый вядучымі салістамі.
Ролю Салора выконваў Нерыюс Юшка, які танцуе большасць вядучых партый з рэпертуара Літоўскага тэатра: Альберта ў “Жызэлі”, Зігфрыда ў “Лебядзіным”, Дэзірэ ў “Спячай прыгажуні”, Базіля ў “Дон-Кіхоце”, Рамэо ў “Рамэо і Джульеце”, Вронскага ў “Ганне Карэнінай”… Калі Салор у трактоўцы беларускага выканаўца Антон Краўчанка застаўся адным са шматлікіх прынцаў, дык Юшка акцэнтаваў увагу на мужнасці, рашучасці, пэўнай рэзкасці свайго героя, яго прыналежнасці да вайсковага асяроддзя (Салор з’яўляецца ваяром).
Мікі Хаманака ў партыі Нікіі ("Баядэрка") |
Цэнтральную партыю Нікіі выканала японка Мікі Хаманака, адна з вядучых балерын Літоўскага тэатра (Адэта-Адылія, Аўрора ў “Спячай прыгажуні”, Мары, Кітры ў “Дон-Кіхоце”, Ганна Карэніна).
Аднак, на маю думку, як і шэраг яе суайчынніц, Мікі засяродзілася на дэманстрацыі высокага выканальніцкага майстэрства, што ў эмацыйным плане значна збядніла партыю і не дазволіла раскрыць характар сваёй гераіні, перыпетыі жыцця якой, усёпаглынальнае каханне і імкненне да шчасця ўвасаблялі на мінскай сцэне беларускія балерыны Кацярына Борчанка, Марына Вежнавец, Ірына Яромкіна…
Што ў антракце?
Балет не заканчваецца ў дзвярэй глядзельнай залы. Наадварот, часам самае цікавае адбываецца як за кулісамі, так і ў фае. Адной з тэхнічных асаблівасцяў вілюньскіх спектакляў з’яўляюцца вельмі працяглыя перапынкі, якія працягваюцца да паўгадзіны. Зрэшты, яны даюць магчымасць прыглядзецца да балетнага жыцця Літвы больш уважліва.
Адрозненні ад Беларусі кідаюцца ў вочы. Што прапануе беларускі тэатр сваім наведвальнікам? Праграмку з прозвішчамі выканаўцаў, якая можа быць дапоўнена пакупкай альбома, сувенірных адкрытак ці плакатаў. У Літоўскім тэатры за 10 літаў таксама можна набыць калекцыю адкрытак, якія былі выпушчаны некалькі гадоў таму з нагоды 80-гадовага юбілея літоўскага балета (Рытарычнае пытанне: а як беларускі балет адзначае ўласныя юбілеі?), а таксама кнігу-альбом па гісторыі калектыва (20 літаў). Плакаты ў тэатры там не прадаюцца, а вось традыцыя прадаваць праграмкі адсутнічае. Затое замест іх прадаюцца шыкоўныя каляровыя буклеты на кожны спектакль (10 літаў), у якіх прадстаўлены шматлікія фота са спектакля, біяграфіі стваральнікаў, гісторыя пастаноўкі, меркаванні крытыкаў. (Дарэчы, калісьці такая традыцыя была распраўсюджана і ў Беларусі, але ціха адышла ў нябыт. Можа, варта адрадзіць яе па прыкладу суседзяў?). У такіх буклетах гледачы знаходзяць укладыш з прозвішчамі выканаўцаў. Тыя ж, хто не хоча аддаваць грошы або прыйшоў на балет не ўпершыню, могуць убачыць склад танцоўшчыкаў на спецыяльным стэндзе.
Акрамя буклета і альбома наведвальнікі могуць набыць і спецыяльны часопіс, які выдаецца самім тэатрам “Bravissimo”. Між іншым на адваротнай вокладцы змешчана рэклама, у самым канцы – крыжаванка на оперныя і балетныя тэмы.
У цеснай сувязі ў Вільнюсе існуюць сучаснае і мінулае балета. Хоць у адрозненні ад парыжскай Гранд-опера, музея ў будынку Літоўскага тэатра няма: пры праектаванні сучаснага будынка яго існаванне не прадугледжвалася. Балазе, у Вільнюсе ёсць асобны Музей тэатра, музыкі і кіно. Але адміністрацыя тэатра знайшла магчымасць выдзяліць у фае другога паверха чатыры стэнды, у якіх размешчана частка музейнай экспазіцыі. Адзін з іх цалкам прысвечаны балерыне Леакадзіі Ашкелавічутэ, тут прадстаўлены такія традыцыйныя элементы экспазіцыі як балетная пачка і пуанты, а таксама шматлікія фотаздымкі і нават карыкатура на балерыну, што таксама сведчыць пра яе папулярнасць. У якасці аднаго з элементаў экспазіцыі ўспрымаецца і скульптурны партрэт дырыжора Йонаса Алексы, усталяваная ў адной з нішаў.
Скульптура Йонаса Алексы. Фота аўтара |