Аляксей Хлястоў: У мяне вельмі высокія паказчыкі ў хіт-парадах
04.08.2011 14:10
—
Новости Культуры
Аляксей Хлястоў: У мяне вельмі высокія паказчыкі ў хіт-парадах
Некалькі беларускіх поп-спевакоў узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны. За якія заслугі? З гэтым пытаннем Еўрарадыё звярнулася да аднаго з іх, Аляксея Хлястова.
Еўрарадыё: Стала вядома, што вас узнагародзілі медалём Францыска Скарыны. Наколькі гэтая навіна, гэтая ўзнагарода стала для вас нечаканасцю?
Хлястоў: Я пра гэта не ведаў. Мяне ў аўторак пачалі віншаваць ва ўсіх сацыяльных сетках. Я ўвогуле не разумеў, што адбываецца. Мне ніхто не мог патлумачыць, я задаваў пытанні, не разумеў, што адбываецца, я толькі вярнуўся з Расіі. Пасля мне ўжо блізкія людзі патэлефанавалі і сказалі, што мяне ўзнагародзілі. Я быў вельмі рады.
Еўрарадыё: Вам тэлефанавалі, вам пісалі вашы сябры, а ці тэлефанаваў вам або пісаў нехта з чыноўнікаў з Мінсітэрства культуры ці з Адміністрацыі прэзідэнта?
Хлястоў: Я думаю, што будуць тэлефанаваць і арганізоўваць, як гэта будзе выглядаць уручэнне. Мне ні разу не ўручалі такіх узнагародаў, я не ведаю, як усё адбываецца.
Еўрарадыё: Вы пакуль не ведаеце, калі і якім чынам вам гэты медаль будуць уручаць?
Хлястоў: Я без паняцця. Я мяркую, што гэта ў бліжэйшыя дні будзе арганізавана. Я не ведаю, як гэта адбываецца. Відаць, будзе прапанавана прыехаць афіцыйна, каб гэта ўсё было ўручана перад камерамі, перад журналістамі. Напэўна, так.
Еўрарадыё: Мы ведаем, што салдату ўручаюць медаль канкрэтна за нейкі подзвіг, міліцыянеру — за затрыманне пэўнага злодзея. На вашу думку, за што вам уручылі медаль - за нейкую канкрэтную песню, выступ або альбом?
Хлястоў: Я думаю, што трэба больш шырока думаць, улічваючы, колькі гадоў я на сцэне. Я дастаткова вялікую колькасць і песень, і альбомаў, і канцэртаў правёў па нашай краіне. Плюс да ўсяго, я ўдзельнічаў у большасці конкурсаў міжнародных, пачынаючы ад “Славянскага базару” і працягваючы “Новай хваляй” у Юрмале. І я працягваю працаваць на ніве нашай краіны.
Еўрарадыё: Вы думаеце, што гэта агульна за вашу творчасць, а не за адзін канкрэтны выступ, скажам, за выступ на Кастрычніцкай плошчы ў адну з серад, калі там мусіла адбыцца "маўклівая акцыя"?
Хлястоў: Думаю, усё ў цэлым. Творчасць ёсць творчасць, мы разважаем так, творчасць для людзей — вось і ўсе. Калі людзі так вырашылі, я думаю, нехта дзесьці прыслухоўваўся да меркавання. У мяне былі вельмі высокія паказчыкі ў хіт-парадах камерцыйных радыёстанцый. Я ўвогуле камерцыйны спявак, раблю прадукт для людзей. Людзей, якія слухаюць тое, што ім падабаецца. Мне прыемна, што я трапляю ў лік артыстаў, якія падабаюцца народу.
Еўрарадыё: Калі вы атрымаеце гэты медаль, ці будзеце вы яго чапляць на канцэрты?
Хлястоў: Напэўна, буду. Мне будзе прыемна, і я буду ганарыцца тым, што ў мяне будзе магчымасць начапіць медаль на свой канцэртны касцюм, ці на нейкую сустрэчу афіцыйную. Я думаю, што трэба будзе зрабіць некалькі разоў. Асабліва, калі гэта будзе сольны канцэрт.
Еўрарадыё: Не баіцеся зайздрасці з боку калег, асабліва калі будзе зборная салянка, як гэта называюць. Усе выходзяць, а тут раптам вы — і з медалём на сцэну сярод іншых?
Хлястоў: (смех. - Аўт.) Не, не баюся. Няхай бачаць, што ў мяне ёсць.