Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах

Источник материала:  
04.08.2011 10:20 — Новости Культуры

Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах


Ў нядзелю 31 ліпеня музее-сядзібе “Пружанскі палацык” адчынілася новая выстава. Свае арыгінальныя работы прадставіў народны майстар-выціншчык Юрый Малышэўскі. 

Кожны можа, ці ва ўсякім разе ведае, як зрабіць сняжынку з паперы. Бярэш лісток паперы, складаеш у некалькі пластоў, робіш нажніцамі некалькі выразаў у форме трохкутнікаў, кружочкаў і ў залежнасці ад фантазіі, разгортваеш… І вось яны, сняжынкі, - гатовыя. 

Прыкладна гэтак жа выглядае тэхніка стварэння выцінанкі, якой ужо амаль 25 гадоў займаецца народны майстар Юрый Малышеўскі.

Яго персанальная выстава выцінанак  адчынілася днямі ў музее-сядзібе “Пружанскі палацык”. Другі раз ў гэтых сценах мастак выстаўляе свае работы.

У агульнай карціне сучаснай беларускай выцінанкі творчасць Юрыя Малышэўскага займае ўласнае і вельмі прыкметнае месца. Яго работы вылучае адметны творчы почырк, іх аўтарства лёгка пазнавальнае нават з першага погляду.

Юрый Малышэўскі нарадзіўся ў 1956 годзе ў г.Ніжнеудзінск (Іркуцкая вобл., Расія) у сям’і вайскоўца.  У тры гады трапіў на радзіму бацькі, у Ружаны, дзе і жыве па сённяшні дзень. Скончыў ружанскую сярднюю школу, адслужыў у войску і ўвесь час маляваў. Прага да мастацтва прывяла яго ў Маскоўскі завочны народны універсітэт мастацтваў імя Н.Крупскай, які і скончыў у 1986 годзе.

Працуе майстар у розных відах творчасці: жывапісе, графіцы, рэстаўрацыі, захапляецца гісторыяй сваіх Ружанаў. Шмат гадоў вядзе розныя мастацкія гурткі і класы, дзе вучыць дзетвару ўсяму, што ўмее сам.

А ўмее ён перш за ўсё выразаць арыгінальныя выцінанкі, якімі заняўся адным з першых у Беларусі — яшчэ ў 1980-ыя гады. Творчым імпульсам паслужыла захапленне мясцовага ксяндза Міхася Варанецкага, які займаўся выразаннем ажурных папяровых узораў традыцыйнага арнаментальнага характеру. Малады мастак-аматар не мог не звярнуць сваю ўвагу на гэты арыгінальны від мастацкай творчасці. Пазней, пабываўшы са сваім настаўнікам у Літве, ён убачыў, што выцінанка — гэта не толькі арнаментальныя разеткавыя ўзоры, але і сапраўдныя творы станковага характеру, нярэдка з досыць складаным сюжэтам. Гэта і вызначыла далейшы харак тер творчасці Малышэўскага. У 1997 годзе яго прынялі ў Саюз майстроў народнай творчасці Беларусі.

Багатая мастацкая спадчына майстра дэманструе яго прыхільнасць да некалькіх асноўных тэм. Першая — жыццё лесу і яго насельнікаў, што цалкам зразумела: паблізу — Ружанская, Шарашоўская, Белавежская пушчы. Выцінанкі на гэтую тэму нярэдка дэманструюць шматпланавы сюжэт: унізе — два алені, зубры, ласі, вышэй — лясны гушчар, над ім — фігуркі паляўнічых з сабакамі, чародкі птушак, буслянка і інш. Усё сплятаецца ў адмысловы карункавы ажур, стварае маляўнічае ўражанне, хоць майстар працуе толькі з чорным колерам.

Натхняе майстра і багатая гісторыя старажытнага мястэчка, велічныя руіны палаца Сапегаў, дзе ў свой час віравала жыццё, адбываліся цікавыя падзеі. Выцінанкі нагадваюць то падгледжаныя эпізоды з княжацкага побыту, то сцэнкі шляхецкіх забаваў, то дзейства на сцэне палацавага тэатpa. Лаканічна, але дакладна і пераканаўча перадаецца побытавая атрыбутыка, адзенне, узбраенне, нават стыль эпохі.

Ружанскае наваколле было месцам актыўнай дзейнасці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, і майстар, неабыякавы да гісторыі свайго краю, не мог абысці сваей увагай гэтую слаўную яе старонку. Улюбёны чорна-белы каларыт асабліва пасуе да вырашэння трагічных эпізодаў — з вялізнымі чорнымі груганамі, што нібы засланяюць сваімі крыламі сонца. Выцінанкі на гэтую тэму — нібы рэквіем па героях-паўстанцах.

Творы Юрыя Малышэўскага — гэта заўсёды складанасць ракурсаў, мнагапланавасць і разнабаковасць сюжэтаў, рэалістычнасць вырашэння фігур. Відавочная вытанчанасць яго твораў дасягаецца і тым, што майстар карыстаецца сапраўдным кравецкім нажом, а не нажніцамі, якім такія кампазіцыі наўрад ці пад сілу. Гэта ўсё і надае творчасці майстра яркую адметнасць.

У артыкуле выкарыстаны матэрыялы з  кнігі Сахуты Я.М. “Беларуская выцінанка” Мн., 2008

Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Ластаўкі.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Мой родны кут.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
У палацавым тэатры.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Лесавічкі.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Птушкі.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Ружанскі палац Сапегаў.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Пастушкі.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Трубачысты.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Пакроў.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Малінавы звон.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Дзядзька Ясь.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Шляхцічы.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Шляхецкі баль.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Дзядзька Зыгмунт.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Абаронцы Радзімы.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Княскія блазны.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Чанстахоўская.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Званары.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
У карчме.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Наша доля.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Чаша “Іван”.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Маладзіцы.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Дрэва Жыцця.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Вітаўт Вялікі.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Мой добры кароль.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Пакроў.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Дзіўная расліна.


Свет выцінанкі Юрыя Малышэўскага можна ўбачыць у Пружанах
Вітаўт.

 

←4 августа - 110 лет со дня рождения джазового Моцарта – Луи Армстронга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика