Падарожжа са смакам даўніны

Источник материала:  

Дарагія чытачы, да завяршэння  віктарыны засталося ўсяго два этапы. Сёння друкуем адказы на пытанні чацвёртага тура і заданні на шосты. Засталося зусім крыху да таго моманту, калі стане вядома імя чалавека, якога чакае вячэра на дваіх у кавярні “Хутарок” у беларускім народным стылі. Пераможцу вызначым па выніках нашага сямітурнага віртуальнага падарожжа. Поспехаў, дарагія чытачы!

Адказы на пытанні ІV тура:1. Якая плошча гідралагічнага заказніка “Падвялікі мох”? б) Каля 10 тысяч гектараў.2. У якім стылі быў перабудаваны Сафійскі сабор у Віцебску? а) Віленскага барока.3. Сёлета ў парку пры Гомельскім палацы Румянцавых—Паскевічаў з’явілася ўнікальнае кветкавае поле з... б) Цюльпанамі.4. Апошнімі ўладальнікамі Мірскага замка былі... б) Святаполк-Мірскія.5. Лёд на возеры Нарач трымаецца да... в) Красавіка.6. Назва праваслаўнага свята Бразкун пайшла ад грукатання... а) Рыдлёвак, якімі закопвалі святую крыніцу.Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”:Дзе вырабляўся і што ўяўляў сабой беларускі “Літоўскі” сыр? “Літоўскі” сыр пачалі вырабляць у сярэдзіне XIX стагоддзя ў ваколіцах Гарадзеі. Беларускі “Літоўскі” сыр быў ферментаваны (“жоўты”) з чырванаватай скарыначкай, вельмі падобны на галандскі сыр “Эдамер”.

Пытанні VІ тура:1. Якое свята спраўлялі раней каля 900-гадовага дуба ля вёскі Дубічна Маларыцкага раёна?а) Каляды;б) Купалле;в) Вяселле.2. Якая вышыня мемарыяльнага комплексу “Прарыў”, што ва Ушацкім раёне?а) 9 метраў;б) 11 метраў;в) 13 метраў.3. Свята-Пакроўская царква ў Стрэшыне Жлобінскага раёна ўнікальная тым, што...а) Цёплая нават самай лютай зімой без усялякага абагрэву;б) Захоўвае ўнікальныя скульптуры XV стагоддзя;в) Некалькі разоў гарэла, а засталася цэлай.4. На якім дрэве быў знойдзены абраз Божай Маці Жыровіцкай?а) На бярозе;б) На грушы;в) На елцы.5. У якім стагоддзі была пабудавана Свята-Георгіеўская царква ў вёсцы Залужжа Старадарожскага раёна?а) У XVI;б) У ХVII;в) У XVIII.6. За што Бабруйская крэпасць была прылічана да першага класа абарончых збудаванняў Расійскай імперыі?а) За вялікую плошчу;б) За лепшае ўзбраенне;в) За ваенныя поспехі.

Бонус-пытанне ад шэф-повара кавярні “Хутарок”:— З чаго гатавалі і з чым елі сачні?Адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля апублікавання пытанняў. Дасылайце іх на адрас рэдакцыі з пазнакай “Сем цудаў Беларусі”. Чакаем вашых лістоў!

←Император хип–хопа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика