У Ракуцёўшчыне Латушка танцаваў кракавяк
25.07.2011 14:25
—
Новости Культуры
У Ракуцёўшчыне Латушка танцаваў кракавяк
На свяце песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета-2011" 24 ліпеня выконвалі не толькі вершы і песні. Міністр культуры Павел Латушка танцаваў кракавяк.
Свята песні і паэзіі, прысвечанае 120-годдзю Максіма Багдановіча, "Ракуцёўскае лета-2011" адбылося ў фальварку Ракуцёўшчына, што непадалёк ад Краснага і Чысці. У 1911 года тут улетку жыў Максім Багдановіч.
Свае творы, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры, чыталі Віктар Шніп, Навум Гальпяровіч, іншыя паэты. Гучалі песні ў выкананні ансамбляў і асобных салістаў.
