«Беларускай мовы ўсюды стала менш»

Источник материала:  
11.07.2011 08:03 — Новости Культуры

Папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў замежжы спрыяюць заснаваныя там беларускамоўныя школы.

«Беларускай мовы ўсюды стала менш»Намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі згадаў пра гэта 10 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі на адкрыцці фотавыставы "Мы — беларусы!", прысвечанай беларускім суайчыннікам, якія жывуць за мяжой.

Ён адзначыў, што беларускія суполкі ў замежжы займаюцца не толькі культурнай, але адукацыйнай і эканамічнай дзейнасцю, перадае БелаПАН.

"Вельмі важны накірунак дзейнасці — адукацыйны, — адзначыў ён. — Сёння ў Літве, Латвіі, Польшчы, Расіі ёсць беларускамоўныя школы, якія актыўна спрыяюць папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры".

Аднак сітуацыя з нацыянальнай мовай у самой Беларусі застаецца неадназначнай. Нагадаем, паводле даных Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ), сярэдні бал людзей, якія здалі іспыт па беларускай мове, склаў 31,11. У той жа час, згодна з данымі інфармацыйна-метадычнага партала "Настаўнік.info", напрыклад, у Мінску навучаннем на беларускай мове займаюцца толькі шэсць гімназій, на рускай і беларускай адначасова — адзінаццаць устаноў адукацыі сярэдняга ўзроўню.

Напярэдадні дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Мацевасян у інтэрв`ю БелаПАН выказала занепакоенасць тым, што ўзровень ведання беларускай мовы даволі нізкі.

"Я не магу сказаць, што ўпала якасць нашага навучання, — адзначыла яна. — Але ўвогуле беларускай мовы ўсюды стала менш. Дзеці ходзяць у школу, вывучаюць мову, а потым прыходзяць у сем`і і адразу пачынаюць размаўляць на рускай мове".

"Калі б адразу з першага класа перавесці навучанне на беларускую мову, не адзін-два прадметы, а менавіта ўсю праграму, то, я думаю, ніякай цяжкасці для дзяцей атрымліваць адукацыю на мове не было б", — дадала Мацевасян.

Каб беларуская мова ўвайшла ва ўжытак, неабходна "сумесная зацікаўленасць школы і сям`і", выказала меркаванне дырэктар музея.



←Всемирное фото. Американский киноактер Рональд Колман, вдова генерала Кутепо-ва, дирижер Сергей Кусевицкий и другие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика