У Крэве распачаўся валанцёрскі летнік "Крэўская вунія-2011"
04.07.2011 18:44
—
Новости Культуры
У Крэве распачаўся валанцёрскі летнік "Крэўская вунія-2011"
ТUT.BY1 ліпеня ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці распачаў працу валанцёрскі летнік "Крэўская вунія- 2011". Далучацца да працы летніка, арганізаванага Мясцовым дабрачынным фондам "Крэўскі замак", кожны ахвочы можа ў любы зручны час.
Праграма летніка прадугледжвае добраўпарадкаванне тэрыторыі Крэўскага замка, рэгенерацыю старых крэўскіх могілак, вывучэнне стану забудовы Крэва, збор вуснай гісторыі, майстар-класы. З 18 па 31 ліпеня ў межах летнік таксама адбудуцца археалагічныя раскопы з ўдзелам спецыялістаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Месца пражывання валанцёраў — адмысловы намётавы "гарадок".
13-14 жніўня валанцёры, месцічы і госці вёскі стануць удзельнікамі рэгіянальнага фестывалю "Крэўскі кірмаш", які сумясціць фальклёрныя традыцыі Беларусі і сучасныя авангардныя плыні мастацтва.
Падчас фестывалю выступяць сярэднявечны шэльмоўскі тэатр "ДыГрыза" і гурты "Квецень", "Князь Мышкін", "Нагуаль", "Рацыянальная дыета", "Святкі", "Фолкінэры", "Hoha-band", "The Silicon", прагучыць вершы, пройдуць фотавыставы і плэнэры. Ахвочыя здолеюць наведаць майстар-класы па народных танцах, гульнях і спевах.
Паралельна адбудзецца рамесніцкі кірмаш і кірмаш спажывецкіх тавараў.
Летнік працягнецца да 15 жніўня 2011 года.
Замовіць анкету валанцёра летніка можна, напісаўшы на kreuskizamak@gmail.com.
Па пытаннях удзелу ў летніку і фестывалі звяртацца:
Рыгор Шабека, кіраўнік летніка — 8 029 761 0220.
Вольга Кастрамінава, дырэктар фонда "Крэўскі замак" — 8 029 551 333 5
У сацыяльных сетках: суполка "Крэўскі замак".