Віктару Манаеву прысвоена званне народнага артыста

Источник материала:  
02.07.2011 01:17 — Новости Культуры

Віктару Манаеву прысвоена званне народнага артыста

Наша Ніва
30 чэрвеня актору Купалаўскага тэатра Віктару Манаеву прысвоена званне народнага артыста, паведаміў сайт тэатра.

Віктару Манаеву прысвоена званне народнага артыста
Віктар Манаеў у "Пінскай шляхце".

Віктар Манаеў — бліскучы актор, візітная картка Купалаўскага тэатра. Нарадзіўся 7 жніўня 1958 года ў Мінску. У 1980 г. скончыў тэатральны факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. У тэатры з 1980 г.

Яго найлепшыя ролі: Гаральд ("Гаральд і Мод"), Мікіта Зносак ("Тутэйшыя"), Ян Губач ("Ідылія") ды процьма іншых.

У сённяшнім рэпертуары выконвае наступныя ролі: Манілаў ("Чычыкаў"), Дзед Жабрак ("Сымон-музыка"), Кручкоў ("Пінская шляхта"),Франсуа ("Вячэра з прыдуркам"), Джымі Джэк ("Translations").

Апошняя свежая роля — купец Банут ("Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл"), прэм’ера якога адбылася ў красавіка.
←Лето открытых дверей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика