Да ісціны — цераз дыялог

Источник материала:  
Саюз пісьменнікаў Беларусі і Саюз пісьменнікаў і журналістаў Турцыі паспяхова рэалізоўваюць сумесны кніжны праект
Менавіта кніга “Дыялог і талерантнасць”, што была прэзентавана ў Мінску, адкрыла серыю перакладной турэцкай літаратуры.
У кнізе аўтар, вядомы ў свеце мусульманскі філосаф, мысліцель, прапаведнік і публіцыст Фетхуллах Гюлен, спрабуе даць пераканаўчыя адказы на пытанні, якія вельмі хвалююць людзей: для чаго чалавек народжаны і чаму памірае, у чым сэнс жыцця. Тых, хто хоча змяніць гэты свет, Ф. Гюлен заклікае у першую чаргу змяніць сябе, ачысціўшы свой унутраны свет ад нянавісці, злосці і зайздрасці, упрыгожыўшы яго дабрадзейнасцю. Чырвонай ніткай па ўсіх артыкулах праходзіць заклік да мусульман выразна разумець, што сапраўднымі ісламскімі каштоўнасцямі заўсёды выступаюць памяркоўнасць і міласэрнасць, якія яны абавязаны прыўносіць у сучасны свет. А людзі іншых веравызнанняў павінны добра ўяўляць, што такое на самай справе іслам і мусульмане. Найважнейшым інструментам для пошуку паразумення з’яўляецца, на думку аўтара кнігі, — дыялог.
“Менавіта дыялог спрыяе паразуменню і вырашэнню сацыяльных пытанняў і эканамічных праблем, — адзначыў на прэзентацыі кнігі і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня Грамадскага савета па маральнасці Мікалай Чаргінец. — Дзякуючы яму многія грамадскія супярэчнасці і канфлікты вырашаюцца мірным шляхам, без ужывання сілы. Сёння як ніколі важны дыялог паміж рознымі краінамі і рэлігіямі, таму што ўсіх нас, незалежна ад веравызнання, аб’ядноўвае Бог. Вера і імкненне да духоўнасці ўмацоўваюць мір на Зямлі”.
Дарэчы, Фетхулаха Гюлена якраз і называюць чалавекам перамоў. Яго гуманістычныя ідэі вядомыя ва ўсім свеце, яго працы вывучаюць ў многіх еўрапейскіх універсітэтах. Як прызнаецца сам Гюлен, на яго творчасць паўплывалі Пушкін, Дастаеўскі і Талстой.
Напрыканцы прэзентацыі Мікалай Чаргінец заўважыў, што выданне кнігі “Дыялог і талерантнасць” стала ўдалым пачаткам сумеснага праекта паміж краінамі. “За гэтай кнігай рушаць услед і іншыя. Прычым не толькі турэцкіх класікаў, але і беларускіх аўтараў”, — адзначыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Іна Ганчаровіч

←ЭКС-СОЛИСТКА «ТОПЛЕСС» ОЧЕНЬ УЯЗВИМА

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика