Захапленне ад “Харошак”
30.06.2011
—
Новости Культуры
Па ўсім свеце, пэўна, ведаюць гэты самабытны беларускі харэаграфічны калектыў. Калі ж хочуць падкрэсліць высокі яго статус, згадваюць ансамбль танца Ігара Майсеева ў Расіі ці танцавальны калектыў Вірскага ва Украіне. Зрэшты, і вызначэнне “Тэатр танца Валянціны Гаявой” таксама добра вядома.
Тут няма вялікай нацяжкі: танцавальныя міні-спектаклі “Харошак”, кожны са сваім сюжэтам, адметнымі персанажамі — пацешнымі, гарэзнымі, камічнымі ці лірычнымі, — нікога не пакідаюць абыякавымі ў Беларусі ці ў замежжы.
Вядома ж, гурту, каб быць “на ўзроўні” сусветнай харэаграфічнай моды, і нават у нечым яе заканадаўцам, патрэбны пастаянны прыток талентаў. І чвэрць стагоддзя пры ансамблі працавала харэаграфічная школа-студыя. Памяшканне, дзе праходзілі рэпетыцыі юных, з 2004-га належыць упраўленню культуры Мінгарвыканкама, гэта тэрыторыя Дзіцячай харэаграфічнай школа №2. Летась на яе базе і створаны эксперыментальны клас для вучняў 9–12 гадоў. Тут Валянціна Гаявая, народная артыстка Беларусі, мастацкі кіраўнік ансамбля “Харошкі”, і прыглядваецца да будучых танцораў. А выкладаюць харэаграфію былыя “харошкаўцы”: яны ведаюць, што шукаць, перадаюць выхаванцам і майстэрства, і традыцыі, адметны стыль, і, вядома ж, сваю захопленасць беларускім народным танцам.
Вось у гэты самы пачатковы танцклас мы і ідзём. “Калі год таму кіраўніцтва “Харошак” абвясціла пра набор малодшай групы, тут цэлае стоўпатварэнне было, — згадвае на хаду дырэктар харэаграфічнай школы Наталля Дарашкевіч. — Уявіце сабе: на 20 месцаў было больш за 300 хлопчыкаў і дзяўчынак. Давялося набраць сорак”. Няўжо, здзіўляюся, у гурта з кадрамі праблемы ці знізіўся ўзровень падрыхтоўкі ў харэаграфічных вучылішчах? Справа, аказваецца, у іншым: непаўторнаму “харошкаўскаму” почырку найлепш навучаць з маленства. Патрабаванні ж да будучых танцоўшчыкаў усюды высокія: прыгожая пастава, “правільная” спіна, распрацаваныя ступні... А вось манеры выканання і стылю “Харошак” можна навучыцца толькі ў “школе Валянціны Гаявой”.
Вось і клас. Дзеці самыя розныя, сямі-дзевяці гадоў, а твары ва ўсіх — сур’ёзныя і засяроджаныя. Лёгка ўяўляю, які вэрхал усчыняюць гэтыя гарэзы, напрыклад, у раздзявалцы, а вось жа пагружаны ў працу. Што ж, не прывыклі тут упустую бавіць час: хто адстаў — таго, пэўна, без лішніх сантыментаў “адсеюць”...
Тры пары вачэй пільна сочаць за кожным іх рухам. Балетмайстар-педагог пастаянна робіць заўвагі: цягні ступню... шыю... спіну... Акампаніятар па просьбе педагога бясконца паўтарае нейкі музычны фрагмент. І адміністратар ансамбля Павел Жураўлёў, прысутнасць якога на занятках мяне здзівіла, тут. Такая, кажа, практыка ў “Харошак”, і вядучыя артысты ансамбля прыходзяць, і Валянціна Іванаўна: “Мы заўсёды імкнуліся адрадзіць былую школу-студыю, доўга ішлі да стварэння такога класа: рыхтавалі адукацыйныя праграмы, узгаднялі іх па інстанцыях. І вось вынік: хутка ў класе першы экзамен. Прыйдуць педагогі, рэпетытары, артысты балета, старэйшыны калектыву і, вядома ж, Валянціна Іванаўна Гаявая”.
Такой увазе да юных талентаў можна парадавацца. Звярнула ўвагу, што і на рэпетыцыі ў класе ёсць пэўны стыль: хлопчыкі ўсе ў белых футболках і чорных шортах, дзяўчынкі — у аднолькавых бледна-ружовых купальніках. Гэта, удакладняе Павел, класічная форма прафесійных артыстаў балета. З першых дзён тут прывучаюць дзяцей да спецформы, балетнага абутку. Аднолькавыя прычоскі ў дзяўчынак: валасы акуратна падабраныя, згорнутыя гулькай і замацаваны сетачкай. Педагогі, аказваецца, павінны бачыць і плечы, і літаральна кожную мышцу шыі і твару. Сёння заняткі вядзе педагог Галіна Крапіўніцкая, выпускніца маскоўскага ГІТІСа, былая артыстка ансамбля. “Навучаю любімай справе дзяцей, — расказвае яна. — Дзеці вельмі добрыя, старанныя, ім даводзіцца шмат працаваць, бо яны ўжо разумеюць: каб стаць артыстам “Харошак”, трэба вельмі многаму навучыцца за гэтыя гады”. Яна патлумачыла, што галоўная мэта праекту — падрыхтоўка творчай змены. Першы год называе ўстаноўчым, педагогі і дзеці прывыкаюць адзін да аднаго, адладжваецца ўвесь працэс. І ўжо бачна: патрэбна больш месца ля станкоў, больш люстэркаў, а, магчыма, і ўвогуле больш зручная зала. З часам, мяркуе, усё адладзіцца.
“Харошкі” — гонар краіны, жывая легенда беларусаў. Уменне танцораў узлятаць і быццам лунаць над сцэнай пакарыла ўвесь свет. Заслугоўвае павагі і тое, што ў калектыве дбаюць пра будучыню. А значыць, высокае танцавальнае майстэрства, якое перадаецца толькі “з рук у рукі”, не згубіцца ў плыні іншых мастацтваў.
Іна Ганчаровіч