Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

Источник материала:  
26.06.2011 00:10 — Новости Культуры

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў


Святкаванні Дня горада пачаліся ў Віцебску 25 чэрвеня. На вуліцах і плошчах старажытнага горада прайшлі аўтапрабег рэтрааўтамабіляў, шэсце маладажонаў, выставы, канцэрты і тэатралізаваныя паказы.

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

На 1037-ы дзень нараджэння Віцебска прыехалі госці з гарадоў-партнёраў і гарадоў-пабрацімаў з Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Расіі і Украіны. Яны прынялі ўдзел у інвестыцыйным форуме, які праходзіў у канцэртным зале “Віцебск”.


Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

У выставе рэтра-аўтамабіляў удзельнічала каля 50 старых аўтамабіляў, праўда большасць з іх - пасляваенныя савецкія мадэлі. На жаль аўтамабіль ГАЗ-21 “Победа” не апраўдаў сваёй назвы і заглох пад час руху калонны. “Победу” з віцебскім сцягам прыйшлося піхаць супрацоўнікам міліцыі ў штацкім.

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў


Следам за рэтраўтамабілямі прайшлі маладажоны - 20 пар. Аднак засталося незразумелым, ці сапраўды ўсе яны сёння браліся шлюбам.

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

Асноўныя відовішчы прайшлі на беразе Дзвіны пад манументам у выглядзе трох штыкоў. Пры гэтым стромы адхон пагорка, на якім усталяваны помнік, ператварыўся ў натуральны амфітэатр, на якім размясціліся гледачы.

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў


Тут перад віцяблянамі з’яўляліся то варажская дружына Вольгі, то гусары з вензелямі Алянскандра I, то савецкія жаўнеры часоў Другой сусветнай вайны. Не абыйшлося і без спарцменаў - яны ехалі на роліках, роварах і дэманстравалі прыёмы адзінаборстваў.

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

Па самой рэчцы ў гэты час курсіраваў цеплаход “Віцебск”, упрыгожаны дзяржаўнымі сцягамі. Міма гледачоў праплыла Вольга ў ладдзе, следам за ёй спарцмены на лодках і водныя лыжнікі, якія трымалі сцягі горада і вобласці. На супрацьлеглым беразе паказвалі сваё майстэрства супрацоўнікі МНС, з маста Блахіна яны нават наладзілі два каляровых фантаны пры дапамозе пажарных аўтацыстэрнаў.

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў



Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

Віцебск святкуе 1037-мы дзень народзінаў

 
←В Гомеле открылась выставка произведений искусства из металлолома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика