Ганаровая місія

Источник материала:  
Кінастужка “Дзікае паляванне караля Стаха” адкрывала ў Мінску фестываль еўрапейскага кіно “Залатая дзясятка+”
Гэтая стужка знята рэжысёрам Валерыем Рубінчыкам у 1979 годзе па матывах аднайменнага класічнага твора Уладзіміра Караткевіча. Дзеянне карціны разгортваецца ў канцы ХІХ стагоддзя на беларускім Палессі, куды прыехаў малады навуковец–этнограф Андрэй Беларэцкі (ролю яго выконвае Барыс Плотнікаў), каб вывучаць народныя падданні. Ён пасяліўся ў невялікім маёнтку Балотныя Яліны, гаспадыня якога Надзея Яноўская (Алена Дзімітрава) — апошняя прадстаўніца старажытнага шляхецкага роду — распавяла жахлівую гісторыю пра караля Стаха, што час ад часу палюе на прадстаўнікоў яе сям’і.
Сюжэт фільма значна адрозніваецца ад сюжэта рамана. Валерый Рубінчык стварыў самастойную гістарычную кінааповесць. Стужка мае шэраг міжнародных узнагарод, а актрыса Валянціна Шэндрыкава, якая грала ўдаву пана Кульшы, адзначана спецыяльным прызам журы на кінафестывалі ў Парыжы.

←Традиции вкуса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика