Гасцінныя падворкі
23.06.2011
—
Новости Культуры
ІХ Фестываль нацыянальных культур, як заўсёды, запрашае ўсіх жадаючых на цёплыя сустрэчы ў шматэтнічныя беларускія вёскі
Адзін з самых яскравых і прывабных форумаў у фестывальнай палітры краіны ўжо распачаў чарговае шэсце. Пачалося яно з канцэрта у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Гурты і спевакі амаль трыццаці нацыянальных аб’яднанняў здзіўлялі гледачоў творчымі здабыткамі. За ўкраінцамі — армяне, за таджыкамі — малдаване… Нібы рознакаляровы веер, радавалі вока фарбы і ўзоры нацыянальных строяў удзельнікаў, запаўнялі прастору залы прыемныя мелодыі і спевы на мовах з розных куткоў свету. “Вось ужо пятнаццаць год велічна крочыць фестываль па роднай зямлі, — адзначае намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Уладзімір Ламека. — Ён вылучаецца шматграннасцю і змястоўнасцю. Гэта — добры прыклад народнай дыпламатыі, калі ўсе ўдзельнікі дэманструюць шчырае імкненне да яднання. Фестываль — невычэрпная крыніца гістарычнай памяці, духоўных здабыткаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў”.
Пасля адкрыцця фестывалю традыцыйна пачынаюцца адборачныя туры ў рэгіёнах. Ужо цяпер члены журы, у склад якога ўвайшлі спецыялісты розных сфераў мастацтва, збіраюцца ў дарогу, каб пабачыць самых яркіх і таленавітых прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар з усёй краіны. Заключныя ж мерапрыемствы пройдуць у чэрвені наступнага года ў Гродне.
Зноў гасцей будуць вітаць этнічныя падворкі, на якіх на свае вочы можна пабачыць вырабы народных майстроў, пазнаёміцца з музыкай і абрадамі, пачаставацца нацыянальнымі стравамі з розных краін. А вось кінафестываль, на якім пакажуць дакументальныя фільмы пра гістарычныя радзімы прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, пра іх творчасць, пройдзе ўпершыню. Усяго ж на ІХ Фестывалі нацыянальных культур гасцей чакае каля дваццаці навінак. Гэта — і вялікі гала-канцэрт удзельнікаў з краін СНД, і выстава народнай гаспадаркі, і свята вясны, і знаёмства са шматэтнічнымі беларускімі вёскамі.
“Фестываль нацыянальных культур — адзін з самых важных і цікавых у фестывальным руху краіны, — лічыць намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. — У Беларусі пражываюць прадстаўнікі звыш 140 нацыянальнасцяў. І амаль пры кожным аб’яднанні створаны творчыя калектывы, якія, безумоўна, узбагачаюць культурныя стасункі”. А дзеля таго, каб як мага болей людзей даведвалася пра разнастайнасць гісторыі і культуры іншых народаў, для аматараў падарожжаў нават ладзіцца спецыяльны святочны тур.
Кацярына Мядзведская