Глыбокае мае шанец стаць “беларускай Венецыяй”
21.06.2011 10:51
—
Новости Культуры
Глыбокае мае шанец стаць “беларускай Венецыяй”
Westki.infoМіністры спорту і культуры пагадзіліся на падтрымку праекта стварэння турыстычнага квартала ў Глыбокім, паведамляе kraj.by.
Праект прадугледжвае рэканструкцыю будынкаў у цэнтры Глыбокага, у якіх павінны быць адчынены музеі Драздовіча, Сухога, Даленгі-Мастовіча, прыватных калекцый, рэтра-кавярню, турыстычна-інфармацыйны цэнтр. Таксама плануецца ачысціць Бярэзвіцу, каб з Кагальнага ў Вялікае і Падлазнае можна было плаваць на лодках і катамаранах.
“Турыстычны квартал, які плануецца зрабіць, робіцца найперш для таго, каб захаваць планіроўку і архітэктуру плошчы 17 Верасня. Глыбокае павінна стаць не транзітным пунктам на турыстычным шляху, а месцам, дзе турысты будуць праводзіць шмат часу”, - распавяла "Весткам" Ала Вярцінская, спецыяліст аддзела спорту і турызму райвыканкама.
“Наогул, хочам зрабіць у Глыбокім беларускую Венецыю. Што з гэтага атрымаецца, будзем глядзець”, - адзначыла ў інтэрвію парталу "Край" Галіна Унуковіч, намесніца старшыні Глыбоцкага райвыканкама. Пытанне з фінансаваннем праекта пакуль не вырашана.
Па інфармацыі “Вестак”, існуе іншы праект рэканструкцыі цэнтра горада, які робіць на замову ЖКГ “Віцебскрэстаўрацыя”. У адрозненне ад праекта, які распрацаваны ў Глыбокім, ён не ўлічвае гістарычную планіроўку плошчы 17 Верасня. Пакуль невядома, які з двух праектаў будзе рэалізоўвацца.