У Мінску будуць гучаць “Немэн – імправізацыі”
20.06.2011 14:04
—
Новости Культуры
У Мінску будуць гучаць “Немэн – імправізацыі”
TUT.BY21 чэрвеня ў Белдзяржфілармоніi пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску адбудзецца канцэрт джазавай музыкі ў выкананні Artur Dutkiewicz Trio (Польшча). Акрамя лiдэра, пiянiста Артура Дуткевіча будуць граць Павел Пушчала (кантрабас) i Себасцьян Франкевіч (ударныя). Выступ прысвечаны творчасцi легендарнага Чэслава Немэна.
Творчасць Немэна здаўна з'яўлялася натхненнем для лідэра трыо, аднаго з выдатнейшых польскіх джазавых піяністаў - Артура Дуткевіча. У 2009 годзе быў запісаны альбом пад назвай “Немэн – Імправізацыі”. Тым самым падкрэслівалася, наколькі ўніверсальнай з’яўляецца гэтая музыка. Яе з поспехам можна выконваць у джазавым трыо, нават на такіх акустычных інструментах, як раяль альбо кантрабас.
У мiнскiм канцэрце прагучаць джазавыя імправізыцыі, зыходным пунктам для якіх сталі творы з рэпертуару Чэслава Немэна. У альбом увайшлі такія хіты, як “Сон пра Варшаву”, “Пад Папугаямі”, “Успаміны”, “Жалобная рапсодыя памяці Бэма”, “Аднаго сэрца”, “Ці яшчэ мяне памятаеш”, “Гульня ў жмуркі” і інш.