У Гродне аздначаюць 100-годдзе кампазітара Аляксандра Шыдлоўскага

Источник материала:  
18.06.2011 19:06 — Новости Культуры

У Гродне аздначаюць 100-годдзе кампазітара Аляксандра Шыдлоўскага

Радыё Рацыя
Стагоддзе з дня нараджэння славутага беларуса, паэта і кампазітара Аляксандра Шыдлоўскага, святкуюць сёння гродзенцы. Святочны канцэрт пачаўся з адкрыцця мемарыяльнай дошкі ў яго гонар.

Успомніць і ўшанаваць памяць аб ім, прыйшлі яго знаёмыя, сябры, а таксама родныя. Па словах дачкі Шыдлоўскага Веры: мой бацька, гэта прыклад служэння сваёй радзіме, мове, культуры:

- Ён быў апантаны любоў’ю да Беларусі і апантаны да сваёй мовы. Ды й інакш і не магло быць. Ён 5 гадоў свайго жыцця аддаў у польскіх засценках толькі за тое каб мы сёння маглі спяваць і гаварыць на сваёй мове. У сваіх песнях ён усхваляў і родную мову і простых людзей і ўсляўляў Беларусь. Як ён казаў: “Мая любімая, родная Беларусь сінявокая.”

За сваё творчае жыццё Шыдлоўскі напісаў больш за 200 песень, якія спяваюць і за межамі Беларусі. Да юбілею быў выпушчаны зборнік песень пад назвай “Колькі ў небе зор”. У перспектыве стварэнне музейнага пакою ў гонар кампазітара. 
←29 июля в Витебске пройдет фестиваль музыкально одаренной молодежи среди инвалидов по зрению

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика