Цуд майго жыцця. Вядомыя людзі краіны заахвочваюць да галасавання ў праекце “Сем цудаў Беларусі”

Источник материала:  

Раіса БАРАВІКОВА, пісьменніца:Цуд майго жыцця.
Вядомыя людзі краіны заахвочваюць да галасавання ў праекце “Сем цудаў Беларусі”— Брэсцкая вобласць для мяне — самае дарагое месца на зямлі. Там я нарадзілася, там прайшло маё дзяцінства. На Берасцейшчыне я адкрывала жыццё, людзей, якія ткалі і  рабілі макаткі. Адкрывала прыроду і раслінны свет. Якія на Берасцейшчыне лясы, палі, ліўні! Чаго вартая адна Белавежская пушча! Але гэты цуд створаны прыродай і Богам. Ёсць дзівосы, якія з’явіліся дзякуючы чалавечаму таленту. Картузіянскі кляштар, напрыклад. Ведаю яго са школьных гадоў. Памятаю, як бегалі з сябрамі глядзець на яшчэ неразбураныя вежы і магутныя чырвоныя сцены будынка. Хочацца верыць, што дзесьці і мае продкі прыклалі да гэтага цуду свае рукі. Я шмат дзе была і падарожнічала. І па Беларусі, і па замежжы. Аднак Берасцейшчына застаецца для мяне самым вялікім цудам майго жыцця.

Пётр ПАРХОМЧЫК, генеральны дырэктар ААТ “БелАЗ”:Цуд майго жыцця.
Вядомыя людзі краіны заахвочваюць да галасавання ў праекце “Сем цудаў Беларусі”— Я жыву ў Мінску, на працу штодзень езджу ў Жодзіна. Таму не магу не заахвоціць галасаваць за аб’екты Міншчыны. І ў першую чаргу за БелАЗ! Нездарма ён увайшоў у фінал. Гэта ж унікальнае прадпрыемства, трымаць якое па сілах зусім нямногім краінам. Хтосьці сумняваецца, што БелАЗ можна называць цудам? А вы толькі ўявіце, якія самазвалы тут выпускаюць. Даўжыня — чатырнаццаць з паловай метраў, вышыня — восем, шырыня — дзевяць метраў. Чым не цуд! Ды і іншыя аб’екты Міншчыны вартыя захаплення і нашых галасоў. Якое ўнікальнае месца — Нясвіж! Яго палац, касцёл, вулачкі... Хоць быў там гадоў восем таму, уражанні моцныя нават сёння. 

Вадзім ДЗЕВЯТОЎСКІ, чэмпіён свету і Еўропы, старшыня Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь”:Цуд майго жыцця.
Вядомыя людзі краіны заахвочваюць да галасавання ў праекце “Сем цудаў Беларусі”— Багатая на цуды Віцебская вобласць. Гэта і праект  “Народнай газеты” паказаў. Прыемна, што ў сямёрку цудаў Віцебшчыны ўвайшоў мемарыял “Прарыў” ва Ушачах. Для мяне — гэта сімвал мужнасці і стойкасці беларусаў, якія, нягледзячы на страх, насілле і гнёт, змаглі выстаяць, паказаўшы свой сапраўдны характар. Такога ворагі яўна не чакалі. Бяс-прыкладны подзвіг... І для мяне гэта не проста словы. І бабуля, і дзед былі ў партызанах. Такія аб’екты дапамагаюць выхоўваць дзяцей. Сам арганізоўваў паездку для школьнікаў ва Ушачы. З цяжкімі падлеткамі ездзілі ў Полацк, знаёміліся з крыжам Ефрасінні, Сафійскім саборам... Трэба бачыць, як на іх уплываюць святыні!

Ірына ДАРАФЕЕВА, спявачка, заслужаная артыстка Беларусі: Цуд майго жыцця.
Вядомыя людзі краіны заахвочваюць да галасавання ў праекце “Сем цудаў Беларусі”— За праектам “Сем цудаў Беларусі” я назіраю ўжо даволі даўно. Прыемна было даведацца пра цікавыя мясціны маёй краіны, некаторыя з іх я бачыла на ўласныя вочы, аб некаторых даведалася толькі з вашай газеты. Мяне вельмі задаволіла, што ў фінальны спіс трапілі Палац пана Булгака ў Жылічах і Шклоўская Ратуша з маёй роднай Магілёўскай вобласці. Гэтыя будынкі сапраўды заслугоўваюць увагі. Я раю ўсім, хто яшчэ не быў на Магілёўшчыне, здзейсніць вандроўку ў гэтыя шыкоўныя мясціны. Сама абавязкова аддам свой голас за якісьці магілёўскі цуд.

Алег РЫЖКОЎ, генеральны дырэктар Палаца Румянцавых—Паскевічаў у Гомелі:Цуд майго жыцця.
Вядомыя людзі краіны заахвочваюць да галасавання ў праекце “Сем цудаў Беларусі”— Шчыра кажучы, як дырэктар я буду галасаваць за свой палац. Палац наш унікальны. Можа, не ў межах Еўропы, але тое, што такі ансамбль захаваўся на тэрыторыі прамысловага горада, сапраўдны цуд. Рэвалюцыі, войны — усё абмінула яго. Але ёсць у нашым краі яшчэ больш арыгінальныя месцы і абрады. Напрыклад, крыж у Тураве. Ні адзін вучоны яшчэ не даведаўся, якім чынам адбываецца, што ён расце. Як святы агонь, насамрэч! Яшчэ цікавы абрад “Пахаванне стралы”. Ён захаваўся выключна ў Веткаўскім раёне. Так што галасаваць у нашай вобласці ёсць за што.

Дзмітрый ГОЛЕЦ, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама:Цуд майго жыцця.
Вядомыя людзі краіны заахвочваюць да галасавання ў праекце “Сем цудаў Беларусі”— Гродзеншчына — гэта сапраўдная жамчужына Беларусі. Чаго ў нас толькі няма! Асабліва хацелася б адзначыць каменяломні, якія захаваліся пад Ваўкавыскам ажно з бронзавага веку! Чым не цуд? Чым не рарытэт? Або вазьміце возера Свіцязь, якому прысвечана вялікая колькасць вершаў, паданняў. Я ганаруся сваім краем і галасаваць буду за яго.

←Выбіраем Цудоўную Сямёрку!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика