Падарожжа са смакам даўніны. “Народная газета” пачынае новую віктарыну для нераўнадушных краязнаўцаў і... аматараў нацыянальнай кухні
Ці не засумавалі вы, дарагія чытачы, без нашых краязнаўчых конкурсаў і віктарын? Памятаеце, мы абяцалі, што фінальны тур нашага праекта будзе насычаны займальнымі аповедамі, віртуальнымі вандроўкамі і цікавымі падарункамі? І вось, хоць да пачатку рэспубліканскага галасавання яшчэ пяць дзён, прапануем вам віктарыну “Падарожжа са смакам даўніны”. Названа яна так нездарма. Пераможца па выніках сямі тураў — менавіта на столькі разлічана наша віктарына — атрымае ў падарунак ад нашага афіцыйнага спонсара кавярні “Хутарок” вячэру на дваіх у беларускім народным стылі! Так што бярыце паперу ў рукі — і гайда рашаць краязнаўчыя загадкі. Усе пытанні нашай віктарыны датычацца фіналістаў праекта “Сем цудаў Беларусі”.
1Якія дрэвы пераважаюць у Белавежскай пушчы? А) ЕлкіБ) СосныВ) Бярозы
2Як з’явіліся Браслаўскія азёры?А) У выніку вулканічнага выбухуБ) У выніку землятрусуВ) У выніку таяння ледавіка
3Хто першы натрапіў на брагінскі метэарыт?А) Мясцовыя сялянеБ) Вучоныя з РасііВ) Айчынныя археолагі
4За кошт чаго ў Каложскай царкве ствараецца выдатная акустыка?А) У сцены храма ўмараваны глечыкіБ) Гэтаму садзейнічае форма царквыВ) Памяшканне храма не загрувашчана рэчамі
5Куды была вывезена з Нясвіжскага палаца багатая бібліятэка Радзівілаў?А) У ВаршавуБ) У ПецярбургВ) У Вільню
6Вядома, у Шклоўскай ратушы размяшчаліся гандлёвыя рады. Колькі крам там магло змясціцца?А) Каля дзесяці Б) Каля трыццаціВ) Больш за сто
Бонус-пытанне ад шэф-повара рэстарана “Хутарок”: — Адкуль пайшла назва вядомай беларускай стравы верашчака?
Адказы прымаюцца на працягу двух тыдняў пасля апублікавання пытанняў. Дасылайце іх на адрас рэдакцыі з пазнакай “Сем цудаў Беларусі”. Чакаем вашых лістоў!