Выстава жывапісу “Viatoris глядзіць на зоркі” адкрываецца ў галерэі TUT.BY

Источник материала:  
07.06.2011 10:45 — Новости Культуры

Выстава жывапісу “Viatoris глядзіць на зоркі” адкрываецца ў галерэі TUT.BY

TUT.BY
Галерэя TUT.BY і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць на урачыстае адкрыццё выставы жывапісу “Viatoris глядзіць на зоркі” польскага мастака Пятра Яргуша (Кракаў), якое адбудзецца сення, 7-га чэрвеня 2011 г. а 18-й гадзіне у Галерэі TUT.BY (В. Харужай, 1а, 6 паверх, офіс TUT.BY). 

Пётр Яргуш – прафесар мастацкага факультэта Педагагічнага ўніверсітэта ў Кракаве. Ён кіруе майстэрняй жывапісу і малюнку па спецыяльнасцях "мастацкая адукацыя" і "графіка". Адбылося 60 індывідуальных выстаў Пятра Яргуша, а таксама ён браў удзел у больш чым 100 групавых выставах у Польшчы і за мяжой. У апошнія гады ён паказвае свае працы ў прасторы гарадоў, расклееныя на слупах для аб’яў. Менавіта такім чынам  у Кракаве быў рэалізаваны праект "Польскія святы", а цяпер рыхтуецца праект "Месяцы". У той жа час праект  "Viatoris" падарожнічае: 2010 г. – Торунь, 2011 г. – Тэрэміскі ў Белавежскай пушчы, Варшава, Клуж-Напока ў Румыніі.

Viatoris у перакладзе з лацінскай мовы азначае “падарожнік”. Некалькі разоў у гісторыі пра качэўнікаў напісана: ніхто не ведае, адкуль яны прыйшлі і куды пайшлі. Гэта дарога нас стварае. Тое, куды мы ідзем. Мы не з’яўляемся пылам. Мы – дарога.

“Чалавек прамінае, карціна прамінае, а аповед… застаецца. Я прывёз у Мінск аповесць. А аповесць вымагае Тваіх вушэй, як карціна вымагае Тваіх вачэй… Я прывёз і мой смутак па аповесці, і сваю рэзкасць, і нярэзкасць бачання,” – кажа Пётр Яргуш.

А зараз вы маеце ўнікальную магчымасць убачыць частку экспазіцыі яшчэ да адкрыцця выставы. 

←Летопись прошлого и потерянного

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика