У Крэве з'явіцца дрэва паэзіі

Источник материала:  
01.06.2011 22:03 — Новости Культуры

У Крэве з'явіцца дрэва паэзіі

Наша Ніва
4 чэрвеня ў мястэчку Крэва, што на Гродзеншчыне, з’явіцца Дрэва Паэзіі. Пра гэта падбаюць беларускія літаратары.

"Трэба апрацоўваць свой сад", — заклікаў калісьці французскі асветнік Франсуа Вальтэр. На жаль, сёння можна сцвярджаць: сад беларускай паэзіі парадкам занядбаны. Мэта праекту — "Дрэва Паэзіі" — стварыць у нашай краіне новыя знакавыя кропкі, каля якіх будзе дарэчным гаварыць пра Літаратуру.

Ідэя акцыі "Дрэва Паэзіі" не новая. Яшчэ ў рамантычным ХІХ стагоддзі ў шляхецкіх парках і фальварках раслі дрэвы, прысвечаныя вялікім паэтам мінуўшчыны і сучаснасці. Так, яшчэ да нядаўна ў Шчорсах, ля сядзібы Храптовічаў, рос Адама Міцкевіча, пад якім, паводле легенды, паэт стварыў сваю паэму "Гражына"…

Сябры Беларускага ПЭН-Цэнтру вырашылі адрадзіць традыцыю паэтычных дрэваў Беларусі.

Дрэва Паэзіі-2011 літаратары збіраюцца прысвяціць Уладзіміру Някляеву — без перабольшання, герою апошніх месяцаў. У планах — зрабіць акцыю штогадовай, ствараючы ў Беларусі ўсё больш паэтычных дрэваў у гонар класікаў і сучаснікаў.

Адкрыццё Дрэва Паэзіі і літаратурная імпрэза з гэтай нагоды пачнецца 4 чэрвеня, а 12-й гадзіне дня ў мястэчку Крэва на зямлі дома па адрасе вул. Смаргонская, 61 (у кірунку выезду на Смаргонь).

У гэтым доме правёў першыя гады жыцця Уладзімір Някляеў. У доме дагэтуль жыве яго родная цётка Алена Аляксандраўна Магер, якой паэт прысвяціў адзін са сваіх нядаўніх твораў — паэму "Вялікдзень". Поле Магераў, на якім з’явіцца Дрэва Паэзіі, наўпрост прылягае да лініі форнта першай сусветнай вайны — у ваколіах яшчэ захаваліся нямецкія фартыфікацыі.

Запрашаем далучацца да свята! Вялікая просьба да ўсіх, хто хоча далучыцца, улічваць факт, што акцыя адбудзецца на прыватнай тэрыторыі па ласкавым запрашэнні гаспадароў дома і паводзіцца далікатна, праходзячы да месца акцыі праз падворак!

Арганізатары мерапрыемства пакідаюць за сабой права да апошняй хвіліны трымаць у сакрэце батанічныя падрабязнасці падзеі.

Пасля літаратурнай імпрэзы ў ценю Дрэва Паэзіі адбудзецца пікнік-маёўка (бярыце сабойкі!)
←Akute запустили девочек в космос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика