Беларусь прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі музеяў "Інтэрмузей-2011"
01.06.2011 10:46
—
Новости Культуры
Беларусь прыме ўдзел у Міжнародным фестывалі музеяў "Інтэрмузей-2011"
TUT.BYЗ 1 па 8 чэрвеня 2011 года ў Цэнтральным Доме мастака на Крымскім валу ў Маскве адбудзецца ХІІІ Міжнародны музейны фестываль “Інтэрмузей-2011”, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.
Арганізатарамі фестывалю з’яўляецца Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі пры падтрымцы Бюро ЮНЕСКА ў Маскве па Азербайджану, Арменіі, Беларусі, Рэспублікі Малдова і Расійскай Федэрацыі, Міжнароднага савета музеяў, Саюза музеяў Расіі.
У фестывалі прымаюць удзел каля 150 музеяў, мастацкіх галерэй і ўстаноў музейнага тыпу краін Садружнасці, а таксама адукацыйныя ўстановы, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў для музейнай сферы, грамадскія аргінізацыі і асацыяцыі музеяў, запрошаныя еўрапейскія спецыялісты, лаўрэаты буйнейшых міжнародных конкурсаў.
Адметнасцю гэтага фестывалю з’яўляецца арганізацыя шэрагу конкурсаў для музеяў краін СНД.
Па запрашэнню расійскага боку ў конкурснай праграме партнёрскіх міжнародных праектаў ў галіне захавання, музеефікацыі, папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама ў конкурсе праектаў маладых спецыялістаў краін СНД прымуць удзел чатыры беларускія музеі: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Гомельскі палаца-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.
Мэтай прэзентацыі музеяў Беларусі з’яўляецца фарміраванне станоўчага іміджу Беларусі і беларускай культуры праз знаёмства з музейнымі выставамі, паказ унікальнасці кожнага з музеяў і прэзентацыя музеяў як турыстычных аб’ектаў розных рэгіёнаў Беларусі: Віцебска, Гомеля і Мінска.
Спецыяльныя госці – удзельнікі дзелавой праграмы фестывалю: Музей навукі сацыяльнага фонду “Кайша” (Барселона, Іспанія), Алімпійскі музей Сеула, Музей алімпійскіх гульняў (Лазана), Нацыянальны музей мастацтва ХХІ стагоддзя ў Рыме, Егіпецкі музей калекцыі папірусаў, Музей Акіяна ў Штральзундзе (пераможца Еўрапейскага музейнага форума 2010г.), музей гісторыі горада Няўшталь (Швейцарыя, пераможца міжнароднага музейнага конкурса “Best in Heritage”), Музей навукі ў Лондане, Нацыянальны музей Шатландыі, Музей дызайна і мастацтваў (Гётэборг, Швецыя).
Удзел у фестывалі будзе спрыяць культурным, дзелавым і навуковым зносінам з музеямі, установамі культуры, турыстычнымі кампаніямі іншых краін.