У Беларусі выступіць шведскі камерны хор
31.05.2011 18:32
—
Новости Культуры
У Беларусі выступіць шведскі камерны хор
ТUT.BY3-4 чэрвеня ў Мінску і Полацку выступіць шведскі камерны хор Святога Юханэса. Імпрэза адбудзецца ў межах традыцыйных Дзён культуры Швецыі ў Беларусі, што адкрыліся 12 траўня.
Камерны хор Cвятога Юханэса, удзельнікі якога жывуць у прыходзе Святога Юханэса ў Стакгольме, быў заснаваны ў 2002 годзе.
У сваёй творчай дзейнасці ён не абмяжоўваецца нейкім адным стылем ці жанрам. Таму за шэсць гадоў існавання хор можа пахваліцца даволі шырокім і разнастайным спектрам выканання, пачынаючы з класічных араторыяў і традыцыйнай акапельнай музыкі і да перформансаў і сцэнічных пастановак. Сярод тых, з кім супрацоўнічаў хор, можна ўзгадаць арт-дуэт Лісэ і Гетруда, саксафаніста Андэша Паўлсана, Готландскую школу кампазітараў, сімфанічны аркестр “Про Музыка”, Драматычны інстытут, а таксама спевакоў Еспера Тоба, Мікаэля Беліні і Маргарэту Бенгтсан.
На сцэне ў пастаноўцы сцэнічнай араторыі Карла Унандэр-Шарына “Дзея апостала” хор Святога Юханэса супрацоўнічаў з оперным рэжысёрам Хеленай Рор і харэографам Кларай Нілéн.
У 2008 годзе хор узяў удзел Міжнародным конкурсе імя Флейшмана ў ірландскім Корку, дзе быў уганараваны другой прэміяй.
“Усё, што мы робім, мы робім якасна, і таму з вялікай ахвотай бярэмся за разнастайныя музычныя авантуры і заўсёды займаемся новымі цікавымі праектамі!” – сцвярджаюць удзельнікі хору Святога Юханэса.
![У Беларусі выступіць шведскі камерны хор](http://www.21.by/pub/news/2011/05/1306856521367910.jpg)
У Мінску і Полацку камерны хор Святога Юханэса выступіць разам з мінскім хорам Concordia.
Мінск
3 чэрвеня, 19.00. Малая зала Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50).
З 2 чэрвеня квіткі можна набыць у касе Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50). У іншыя дні звяртацца па тэлефоне +375 29 620 23 30 (Таццяна).
Полацк
4 чэрвеня, 17.00. Канцэртная зала Полацкай Сафіі (вул. Замкавая, 1). Уваход вольны.
![У Беларусі выступіць шведскі камерны хор](http://www.21.by/pub/news/2011/05/1306856521469400.jpg)