Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва пройдзе з 8 па 11 чэрвеня
30.05.2011 16:29
—
Новости Культуры
Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва пройдзе з 8 па 11 чэрвеня
TUT.BYБольш за 2000 спартсменаў з 36 зборных каманд рэспубліканскіх арганізацый, упраўленняў культуры абласцей і горада Мінска прымуць удзел у рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў культуры і мастацтва, якая будзе праходзіць з 8 па 11 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Міністэрства Культуры Беларусі.
Спаборніцтвы пройдуць на спартыўных збудаваннях Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Мінскага музычнага вучылішча ім. Глінка, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і спартыўна-аздараўленчай базы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Алімпіец".

Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца 11 чэрвеня 2011 года ў 10 гадзін.
Барацьбу за ўзнагароды Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры і Беларускага прафсаюза работнікаў культуры пройдуць у сямі дысцыплінах спартакіяды - па міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе, дартсе, гіравым спорце, лёгкаатлетычным кросе, перацягванні каната, конкурсах і атракцыёнах.
У святочнай праграме выступяць вядомыя калектывы народнай творчасці і выканаўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і іншыя.