З “Ціхай Бесядзі” – у “Зіхатлівую Касплю”. У нашай краіне ёсць не толькі раёны, але і мясцовасці са сваімі гісторыка-культурнымі асаблівасцямі

Источник материала:  

Думаю, вы ўпэўніліся, дарагія чытачы, гартаючы старонкі “Народнай газеты”, наколькі багатая наша любая Беларусь. Кожны раён нашай краіны хавае ў сабе пэўныя дзівосы. Сядай на цягнік ці аўтобус — і гайда ў падарожжа па радзіме. Але ці ведаеце вы, сябры, што падарожнічаць можна не проста па адміністрацыйных раёнах, але і па лакальных гісторыка-культурных рэгіёнах краіны, якія могуць аб’ядноўваць і два, і тры афіцыйныя раёны ці іх часткі? У гэтых рэгіёнах нават назвы свае ёсць! “Краіна сакуноў”, “Пагарынскія гарадкі”, “Ціхая Беседзь”, “Зіхатлівая Каспля”... Упэўнена, многія з тых, хто жыве на іх тэрыторыі, не чулі нават гэтыя назвы. А між іншым кожны з гэтых лакальных раёнчыкаў знітоўвае ў сабе адметныя прыродна-ландшафтныя асаблівасці, помнікі абарончага і манументальнага дойлідства, архітэктурныя школы, шматлікія сядзібныя комплексы. Хочаце, раскажу вам пра некалькі такіх цудоўных мясцін.

У “Краіне сакуноў”Так называюць лакальны раён комплекснай гісторыка-культурнай спадчыны з поўначы на поўдзень ад вёскі Церабут да Старых Дарог і з усходу на захад ад Жыціна Асіповіцкага раёна да вёскі Гутніца Слуцкага раёна. Беларусы тут і сёння размаўляюць на моўным дыялекце з характэрным саканнем. А мясцовых жыхароў называюць беларусамі-сакунамі. Гэты рэгіён хіба найлепш за ўсе астатнія захаваў народна-традыцыйную культуру. Вёска Рухава здаўна славіцца майстрамі аплікацыі саломай па дрэве і тканіне, а вёска Солан — хатамі, зрубленымі “чашкай уверх” — гэты цяслярскі прыём быў характэрны для славянскіх пабудоў тысячагадовай даўнасці.

Паміж Гайнай, Дзвінасай і ВіліяйУ названы раён уключаны Лагойскі і паўночна-заходняя частка Барысаўскага раёна. Дарогі краю звязваюць паселішчы басейнаў Бярэзіны і Віліі, рэкі Чорнага і Балтыйскага мораў. Па меркаванню гісторыка і краязнаўца Яўстафія Тышкевіча, менавіта тут праходзіла знакамітая дарога Вітаўта, па якой вялікі князь рабіў паходы ў Паволжа і Крым. Для краю характэрны дробныя і сярэднія па колькасці двароў паселішчы, як правіла, з адной вуліцай. Тут вельмі добра захаваліся разьба, пляценне, ткацтва, вышыўка. Сярод шматлікіх помнікаў мінулай вайны выдзяляюцца мемарыяльныя комплексы “Хатынь” і “Дальва”.

“Пагарынскія” гарадкіЗ “Ціхай Бесядзі” – у “Зіхатлівую Касплю”.
У нашай краіне ёсць не толькі раёны, але і мясцовасці са сваімі гісторыка-культурнымі асаблівасцяміПад назвай хаваюцца частка Лунінецкага і Столінскі раёны, у прыватнасці Кажан-Гарадок, Давыд-Гарадок і Гародная. Гэты край можна было б яшчэ назваць краем святынь, якія сустракаюцца ледзь не на кожным кроку. Пачынаючы з драўлянай Георгіеўскай царквы ў Давыд-Гарадку з унікальным чатырох’ярусным іканастасам XVIII стагоддзя і Мікалаеўскай царквы 1818 года ў Кажан-Гарадку з паліхромнай скульптурай і разьбой і заканчваючы невялічкімі цэрквамі ў прылеглых вёсках. Цікавым мог бы быць маршрут “Прырода краю”: балота Чырвонае і Гала, рэкі Гарынь і балоцістая Сцвіга.

БраслаўшчынаЗ “Ціхай Бесядзі” – у “Зіхатлівую Касплю”.
У нашай краіне ёсць не толькі раёны, але і мясцовасці са сваімі гісторыка-культурнымі асаблівасцяміКрай знакаміты не толькі ўнікальным прыродным асяроддзем, азёрамі і старажытнымі ляснымі масівамі. У вёсцы Рацюнкі варта прыпыніцца, каб пабачыць гарадзішча са старажытным пластом данашаэраўскай эпохі, каля Друі — адзін з Барысаўскіх камянёў ХІІ стагоддзя, а ў Відзах — неагатычны касцёл Прасвятой Тройцы пачатку ХХ стагоддзя. У вёсцы Ахрэмаўцы цікавы помнік садова-паркавага мастацтва парк “Бяльмонты”, закладзены ў другой палове XVIII — пачатку ХІХ стагоддзя.

Даведнік для падарожніка-дылетантаВядома, усе гэтыя назвы і рэгіёны я не прыдумала. На гэты конт праведзена вялікае даследаванне вучонымі з Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Крапівы АН Беларусі, а днямі яшчэ і прэзентавана кніга “Турыстычная мазаіка Беларусі”, складзеная на аснове ўжо вядомых прац і новых даследаванняў, экспедыцый, паездак.— Наша “Мазаіка” — гэта 52 раёны турысцка-рэкрэацыйнага тыпу, — расказвае адзін з аўтараў кнігі, дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Аляксандр Лакотка. — Кніга не толькі знаёміць чытача з вядомымі здабыткамі нашай краіны, але прапануе турысту прайсціся мясцовымі сцежкамі беларускай глыбінкі — праехацца на ровары ці праскакаць на кані. Як бы ні было прыкра, не на столькі шмат мы ведаем пра сваю краіну, каб стаць экскурсаводамі і расказаць хаця б пра сваё мястэчка ці горад. Так што бярэм у рукі “Народную газету” з праектам “7 цудаў Беларусі” і адпраўляемся ў вандроўку. Па якіх маршрутах пойдзем — залежыць ад нас. Тут галоўнае — не ленавацца пазнаваць сваю краіну, якая, будзьце ўпэўнены, хавае ў сабе яшчэ шмат неразгаданых таямніц. А сустрэнеце які незвычайны архітэктурны ці прыродны цуд — здымайце і дасылайце ў рэдакцыю. Будзем пазнаваць невядомую Беларусь разам!

На гэтым расказ пра самабытнасць і культурную адметнасць беларускіх паселішчаў не заканчваецца. Наадварот, ён толькі пачынаецца! У хуткім часе вы даведаецеся, у якой вёсцы на кожным слупе па буслянцы, дзе жывуць лепшыя на Беларусі шапавалы, якое паселішча гатова спрачацца з Аўцюкамі за званне сталіцы гумару. А можа, вы самі жывяце ў мясцовасці з найцікавейшымі традыцыямі і асаблівасцямі? Пішыце — “НГ” абавязкова да вас завітае ў госці. Заставайцеся з намі — будзе вельмі цікава!

ЗагарадзьЗ “Ціхай Бесядзі” – у “Зіхатлівую Касплю”.
У нашай краіне ёсць не толькі раёны, але і мясцовасці са сваімі гісторыка-культурнымі асаблівасцяміТак называюць лакальны раён паміж Пінскім і Брэсцкім Палессем, усходняя мяжа якога праходзіць па лініі Моталь—Іванава—Мохра, а заходняя частка — праз Бездзеж. У вёсцы Пераруб варта прыпыніцца, каб пазнаёміцца з цікавымі прыкладамі традыцыйнай забудовы — хатамі з разнымі шчытамі-франтонамі. У Моталі — адным з буйнейшых мястэчак Іванаўскага раёна, вядомага сваімі майстрамі па пашыву традыцыйных кажухоў і арыгінальнага нацыянальнага ткацтва, можна зайсці ў краязнаўчы музей і ледзь не ў кожнай хаце ўбачыць старадаўнія кросны. У пасёлку Огава турыста павінны зацікавіць распісныя куфры і скрыні з арыгінальнымі ўзорамі з салярных знакаў, стылізаваных парасткаў, палявых кветак на зялёным і сінім фоне. Прыцягальнымі з’яўляюцца помнікі сядзібна-паркавай архітэктуры ў Дастоеве, Моладаве, Новых Песках.

←У прадчуванні фіналу. Да заканчэння галасавання на абласным этапе праекта засталося некалькі дзён, але інтрыга, якія аб’екты рэальна змогуць прэтэндаваць на званне цуду Беларусі, захоўваецца да апошняга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика